allegra_1971: (Default)
[personal profile] allegra_1971
Паназіраем за "бурлением говен" каментамі.
Беларусі больш няма
На той выпадак, кали артыкул прыбяруць з сайта:

Беларусі больш няма, вось што не так даўно зразумеў. Таму што большасьці яна і не патрэбна.

Калі заўтра правесьці рэфэрэндум «Ці ўваходзіць у склад Расеі», то без дапамогі Ярмошынай і адміністратыўнага рэсурсу большасьць адкажа «За». Ім Беларусь не патрэбна, як не патрэбна мова, культура ўвогуле, ня толькі нацыянальная. Да таго ж, не напісаў ніхто з нашых «Уладзімерскі цэнтрал». Хвалюе іх увогуле толькі канкрэтыка іхняга спажываньня. А, мабыць, заробкі падвысяцца — асноўны крытэр. І да таго ж, яны лічаць расейцаў братамі. Старэйшымі, вядома ж, тут ніхто з іх не спрачаецца.
І гатова добраахвотна ёй не зьяўляцца, ёй гэта не патрэбна. Таму што яна разумная, і ў сілу сваёй разумнасьці не скіраваная ні да чаго, што не датычыць канкрэтна кожнай зь яе адзінак.

Ну, не патрэбна ім беларускае. Не здымаюць беларусы ржачных сэрыялаў, крутых баевікоў. Уся беларуская культура — па законах эканомікі непатрэбная.

Адзінай надзеяй для сябе лічу параход ці цягнік, урачыста абяцаны галоўным нармальным для ўсіх, хто ня зь ім. Ня ведаю толькі, як паклапаціцца, каб нас былі гатовыя прыняць на іншым баку. Бо ёсць прадчуванне, што там мы гэтак сама не патрэбныя. А каб нікому не замінаць, лепш за ўсё застацца жыць у гэтым цягніку. Хутка абвыкнем, будзем цярпець. Бо мы ж — сапраўдныя Беларусы.

Мы дагэтуль верым у законы сумленьня. Колькі ўжо нас вучылі, цягам гісторыі, і асабіста — гэтак і не вывучылі, ня сталі мы разумнымі. Ня ўсім дадзена быць драпежнікамі ў драпежным разумным сучасным сьвеце.

Яшчэ магчымае выйсьце — прыкінуцца нармальнымі, і паціху займацца сваімі адметнымі нацыянальнымі забавамі — у пэрманэнтным рэжыме. У пэўным сэнсе, гэта крок церазь сябе. Аднак выбару няшмат і, да таго ж, менавіта такім чынам гэта і адбываецца апошнія гады. Толькі раздушваюцца адна за адной апошнія з нашых радасьцяў, не выклікаючы пры гэтым ніякай асаблівай рэакцыі ў грамадзтве. Што гэта за грамадзтва? Чаго яно вартае, чаго заслугоўвае? Аднак, я ведаю, хто яго гэткае выхоўвае, з усімі сваімі новымі падручнікамі і праграмамі навучаньня; з тым шлакам, які транслюецца няспынна па тэлебачаньні. Выхоўваецца шэрая маса, якую мы і маем у наяўнасьці, замест людзей. Культура для іх — вядомае зло.

Дазвольце абвясьціць, шаноўныя грамадзяне: Беларусі больш няма. Яна ліквідаваная за нізкай запатрабаванасьцю. Замест яе абвяшчаецца БССР: быдларуская спажывецкая сацыялістычная рэмінісцэнцыя.

А тое, што пячэ на душы — дык тое пройдзе, ад гэтага не паміраюць. Гэта нацыянальна-юнацкі максымалізм.

* * *

Праз год 30 аматары гісторыі і экзотыкі будуць з захапленьнем вучыць зніклую мову. А на іх будуць зарабляць грошы, прапаноўваючы адпаведныя аксэсуары і літаратуру. Моднымі будуць татушкі з нацыянальнымі сымбалямі і характэрнымі радкамі. Найбольш моднымі будуць радкі і словы з максымальным утрыманьнем літары «Ў», як найбольш адметнай. Бізнэс. Так што

будучыня беларускай культуры залежыць толькі ад таленту прадусара, які будзе яе раскручваць. Шанцы ёсьць. Індзейцам некалі было горш.

Date: 2011-07-16 05:01 pm (UTC)
From: [identity profile] lena-ua-mk.livejournal.com
У нас так тоже поначалу было.Вы проходите всё то сейчас(с опозданием лет на 15)что мы уже давно прошли.

Date: 2011-07-16 05:24 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Обідно, но автор статьи во многом прав. А вот нездоровый энтузиазм и шапкозакидательство крайне вредны: они мешают здраво оценить ситуацию.

Date: 2011-07-16 06:34 pm (UTC)
From: [identity profile] tiefewasser.livejournal.com
я нават ня ведаю, у чым ён ня праў. Хiбы што толькi ў тым, што ўсё гэта было вiдавочна даўно. I чуецца, што пiша праз асабiсты боль, што хацеў бы пiсаць iнакш.

Date: 2011-07-16 07:07 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Так, проста так, ад няма чаго рабіць, такое не напішаш :(
Не разумею толькі тых, каму здаецца, што ўсё добра і нават выдатна, нацыянальная самасвядомасць сягае на небачныя раней вышыні, і яшчэ да восені мы закідаем уладу шапкамі, а потым адразу зажывем, як у раі.

Date: 2011-07-16 07:12 pm (UTC)
From: [identity profile] tiefewasser.livejournal.com
я адчуваю ўсё iнакш: "россия, 37й. .... И ты опять предашь меня, и пусть на секунду, но всё же забудешь"

Date: 2011-07-16 07:14 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Сумна ўсё гэта :(

Date: 2011-07-16 07:25 pm (UTC)
From: [identity profile] arshanski.livejournal.com
Я б з вамі пагадзіўся, калі б гэты тэкст надрукавала "Советская Б." А для "Нашайнівы" гэты тэкст — азнака інтэлектуальнай імпатэнцыі.

Date: 2011-07-16 07:44 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Ня ведаю, ці варта пісаць адно пераможныя рэляцыі, калі і перамог няма :(
І я абсалютна не ўяўляю гэты тэкст у "Савецкай Б."

Date: 2011-07-16 07:58 pm (UTC)
From: [identity profile] arshanski.livejournal.com
А на старонках Нашайнівы ён лішні, бо нічога не дае чытачу. Ён не стварае мадэль дзеяньня, а толькі паўтарае старыя панылыя міты.

Мала таго, гэты тэкст шкодны, бо задае хлусьлівую парадыгму мысьленьня й перакручвае факты. Культура нідзе і ніколі ня ёсьць "эканамічна выгаднай". Усе выгады культуры — апасродкаваныя, яны не вымяраюцца эканомікай нідзе, ні ў якой краіне: ні ў францыях-нямеччынах, ні ў японіях-амэрыках.

(Ня кажучы пра тое, што большасьць баевікоў і "Ўладзімірскі цэнтрал" маюць да культуры ве-е-ельмі ўскоснае дачыненьне.)

Пераможныя рэляцыі пісаць, вядома, ня варта, калі перамог няма. Трэба пісаць мэтадычкі да дзеяньня і напрацоўваць культурны слой. А вось гэтага цяперашняя Нашаніва ня можа: няма каму...

Date: 2011-07-16 08:10 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Часам трэба і старыя панылыя міты перачытаць, імха.

>А вось гэтага цяперашняя Нашаніва ня можа: няма каму...
А вось тут павінна пагадзіцца :(
І, калі паглядзець шырэй, то кожны першы марыць з'ехаць, а кожнаму другому - усё да сиреневой звезды :(

Date: 2011-07-16 07:46 pm (UTC)
From: [identity profile] suziralnik.livejournal.com
"Ім Беларусь не патрэбна, як не патрэбна мова, культура ўвогуле, ня толькі нацыянальная." --

Практычна тое-ж самае можна сказаць пра стаўленьне масаў "простага" расейскага люду да сваёй нацыі. Гэта не нацыянальная адзнака, а сацыяльная ("простасьць"). Увогуле ўзгадаем, што нацыю, нп. у Францыі, стварала з рознамоўных тубыльцаў дзяржава згады. Нацыятварэньне ў пэўных геаграфічна-палітычных межах -- гэта дзяржаўная палітыка, а ня штосьці, што неяк "само" стане расьці з дрыгвы ці травы, як грыбы ў лесе. Дык у чым неспадзяванка са станам беларускасьці, калі паноўная на Беларусі дзяржава -- анты-нацыянальная?

А пра культуру агулам... Памятайма, што самая "цывілізацыя" і панятак "панаваньня закону" была прынесена на абшары перад-гістарычнай Эўропы на лязы рымскага мяча і на канцы рымскай дзіды. Ды што "вышэйшая культура" заўжды была інструмэнтам сацыяльнай дысцыпліны (сацыяльнага панаваньн больш "прасунутых" клясаў над менш "прасунутымі"): што, у вялікім малюнку рэчаў, аказваецца добра для ўсіх.

І нарэшце -- усім чытаць артыкул рускага пісьменьніка М. Горкага "О русском крестьянстве". -- Адзін раз у жыцьці гэта вельмі варта прачытаць, каб шмат што стала ў сьветаўяўленьні на месцы і пра Беларусь таксама.
Page generated Sep. 21st, 2017 05:11 am
Powered by Dreamwidth Studios