allegra_1971: (Default)
[personal profile] allegra_1971
Які моцны вецер...будзе дождж, напэўна, і моцны. Агідна на душы, агідна.  Сына, сына...:(
Ізноў хочацца гадзінамі сядзець нерухома і глядзець тупа ў адну кропку перад сабой.

Date: 2011-07-25 05:57 pm (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Што здарылася?

Date: 2011-07-25 06:06 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Чарговы раз з сынам прынцыпова разышліся ў поглядах на ўсё. Часам мне здаецца, што ён проста здзекуецца нада мной. Ён вельмі імпульсіўны, і калі яго нясе... то нясе. Думаю, нам трэба раз'язджацца па розных кватэрах. Думаю, што з'еду да бацькоў у Ратамку. Ну а ён няхай паспрабую жыць самастойна. Але ж... хіба чужыя людзі будуць цярпець такія выбрыкі? Не, будзе пасланы далёка і надоўга. З-за гэтага й паскудна. Мне - што, паплачу і пайшла далей. А яму з такім характарам жыццё жыць.

Date: 2011-07-25 06:10 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Пайшла далей... лёгка сказана. Мне працаваць трэба, а я сканцэнтравацца не магу. Проста не затрымліваецца ў мазгах нічога. Прачытала зараз кавалак нарматыўкі, на якую пісаць агляд, і зразумела, што нічога ў галаве не засталося. Мне заўсёды здавалася, што норматворцы спецыяльна пішуць НПА так, каб ніхто не зразумеў. Але я думала, што за гады работы ўжо прывыкла да гэтай птушынай мовы. Ан нет :(

Date: 2011-07-25 06:38 pm (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Гэта, канешне, мала суцешыць, але дзеці нярэдка бываюць жорсткімі і няўважлівымі ў адносінах да бацькоў, асабліва ў перыяд дарослення. Пройдзе з часам,і будзе шкадаваць пра свае словы і ўчынкі.
Трапятлівае стаўленне да блізкіх - праява мудрасці, якой не хапае большасці людзей. І мне часам таксама :(.

Мне заўсёды здавалася, што норматворцы спецыяльна пішуць НПА так, каб ніхто не зразумеў.
-----------------------
Літаратуразнаўчыя артыкулы таксама :).

Date: 2011-07-25 07:02 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
>асабліва ў перыяд дарослення
Яму дваццаць адзін год. Хаця... працэс дарослення не спыняецца ніколі.
Пайшоў гуляць пад дождж. Ведаю, куды. Пройдзе - ад Даўгабродскай да вакзала - і вернецца дахаты :(

>Літаратуразнаўчыя артыкулы таксама :)

))))))))))

Date: 2011-07-25 07:10 pm (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Вернецца! Гэта галоўнае :).

А ў якім узросце Вы цалкам сфарміраваліся як асоба? Я - недзе ў 24.

Date: 2011-07-25 07:33 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Прыкладна гады ў дваццаць тры :)

Date: 2011-07-25 07:46 pm (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
"Что і требовалось доказать" :).

Date: 2011-07-25 08:17 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
)))))))))
Так, менавіта тады я не пусціла на парог кватэры нашага тату, які, калі сыну было чатыры гады, раптам вырашыў пагуляць у тату :) І зрабіла гэта не проста так, а вельмі-вельмі прынцыпіальна :)

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 19th, 2017 07:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios