Mar. 8th, 2011

allegra_1971: (Default)
Усіх дзевачак віншую з 8-м мартам!

Час спыніўся, спыніўся - ці не назаўсёды? Нейкі Дзень сурка, а не жыцьцё. Дзень сурка, які як пачаўся 18.12.2010, так і цягнецца дагэтуль. Неяк забылася на тое, што паўтара месяца была дома - здаецца, гэтага не было.  Ранні пад'ём, сонныя пазяханні, віншаваньні ад жанчынак-суседак па палаце, пукі Тані, якая ляжыць  на суседняй койцы, неабдымнай Тані, у якой разышліся і загнаіліся на жываце швы пасля гінекалагічнай аперацыі... ёй цяжка рухацца, цяжка дыхаць, цяжка варочацца на койцы, трымаць у сабе кішэчныя газы яна ня можа і ня хоча - і не таму, што цяжка, таму, што ня хоча сябе кантраляваць. І са смакам Таня пярдзіць на ўсю палату, паралельна пытаецца, навошта я кожны дзень мыю галаву і ці не лянотна мне пераапранацца з начнушкі ў штаны ды блузку - бальніца, мы ўсе тут хворыя, тут няма ні жанчын, ні мужчын, таму навошта - усё адно ніхто не бачыць... Але, добры Божачка, дай Тані здароўя: калі я бачу, як Таня "кушает", не магу фізічна есці, спазмам зводзіць горла. Менш за тыдзень згубіла кіло вагі, Таня, вельмі дзякуй за дапамогу :) А яна - топча ды топча, плямкае ротам - катлеты, цукеркі, зефір, кілбаса вароная і вэнджаная  - аўтаматычна...На самой справе аўтаматычна, таму што потым кажа: "Я ж нічога не ем, вось у абед пасёрбала супчыку ды крыху паклявала другога, апетыту зусім няма, якое тут будзе здароўе, якія сілы?" Я не заўсёды слухаю музыку праз навушнікі, бывае, што проста затыкаю вушы і... тады цішком слухаю, пра што яны размаўляюць; навушнікі дазваляюць мне рабіць выгляд "ушла в себя, вернусь не скоро". Аднойчы даведалася, што я як актрыса з "Сэксу ў вялікім горадзе" - сяджу на койцы з кампутарам на каленках і нешта пішу, пішу і, мусіць, вялікія грошы за гэта атрымліваю , і ваабшчэ па мне скажаш, што я хварэю - рудая, фарбаваная, вясёлая і вунь якія ямачкі на шчоках і, мусіць, вельмі падкая на супрацьлеглы пол, таму што на якога хера я тады фарбую вусны і т.д.? Ага.
Сын канчаткова робіцца сацыяпатам.  Проста не магу. І не магу да яго дастукацца, размаўляць цяжка - невыносна цяжка, не чуе. Што я рабіла не так? Калі ўпусціла яго? Як ён будзе жыць далей? Хз. І я не хачу зараз яго бачыць і чуць. Вельмі хочацца курыць (пачак "Кэмэла" і запальнічка - з сабой, у сумцы, магу пакурыць у любы момант, але трымаюся. Нейкае салодкае адчуваньне - магу, але пакуль не буду :) Ну і хачу выпіць - проста тупа сядзець і бухаць у адно рыла. Дабрыдзень, мяне завуць Тамара, і я алкаголік.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 12:27 pm
Powered by Dreamwidth Studios