Mar. 10th, 2011

allegra_1971: (Default)


Сёньня ноччу нейкая патаемная сіла падняла мяне а трэцяй гадзіне і падвяла да вакна: так-так, вось тут, сорак гадоў назад, нарадзілася тоўстая, жоўтая, з адной доўгай вейкай дзяўчынка Томка. Тата з мамай ішлі ў раддом пешшу (з аўтазавода да 5 бальніцы, здаецца, не так і далёка, але, мусіць, не тады, калі нараджаеш; гэта бацькі не прадумалі). Так што ў мяне былі ўсё шансы нарадзіцца глухой ноччу паярод Партызанскага  праспекта, ці ў прыёмным пакоі, але Бог літасцівы - да радзільнай залі мама дайшла.
Назаўтра тата на снезе пісаў імёны, а мама - выбірала. Першы варыянт - Ія  - адпаў сам сабой, як пупок у новароджанага. Мама сказала: такой дзеўцы - такое караценькае імя? Непарадак. Будзе смешна. Другі варыянт - Лідзія - таксама не пракаціў, таму што так звалі былую таткіну пасію і, думаю, потым, калі мама выйшла з раддому, татка добра атрымаў за такія прапановы. Ну а трэці варыянт - Тамара - фуууууууууууууууууу - са мной па жыцці ўжо сорак паўнавесных гадочкаў, таму што мама некалі прачытала раман пра грузінскую асветніцу царыцу Тамару. Карацей, імя малодшай дачцэ абралі па прынцыпе "мы посоветовались і я решил". Фу. Не любіла сваё імя што ў дзяцінстве, што зараз. Ніякай сувязі паміж ім і сабой не адчувала. Дагэтуль, калі клічуць "Тамара!" - адклікаюся не адразу, неяк не разумею, што клічуць - мяне. І чамусьці ўсё новыя людзі не адразу запамінаюць, як мяне завуць, і часцей за усё звяртаюцца "Натальля", "Наташа". Вы будзеце дзіка смяяцца, але ў такіх выпадках я адклікаюся з неверагоднай гатоўнасцю - так,  я вас слухаю...

Першыя віншаваньні атрымала ад сына і бацькоў, павіншавала ў сваім ЖЖ фрэндэсса [livejournal.com profile] veragodna , віншуюць родныя, сябры, віншуе форум Кадравік, і нават з амаль былой работы ад імяні і па паручэнію пазваніла сакратарка.


Па вельмі прыемнаму збегу абставін сёньня Дзень нараджэньня ў [livejournal.com profile] veragodna , якую я шчыра і з хваляваннем віншую і жадаю здароўя, радасці,  сонечнага настрою, любові і неверагоднага шчасця!


October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 03:59 pm
Powered by Dreamwidth Studios