Apr. 10th, 2011

allegra_1971: (Default)
Раніца нядзелі пачалася з пазітыву. Нехта з катоў (не ведаю, хто, і зараз гэта ўжо неістотна)  нагадзіў у мой тапак. У правы.  Калі спыталася: "Які гад гэта зрабіў???" -  і кот,і котка скраілі чэстныя твары. Бывайце, тапкі вясёлай пазітыўнай расцветачкі.
allegra_1971: (Default)
З Алесем паехалі сёння ў Ратамку: забралі з царквы тату і маму, прыехалі дахаты ў Ратамку, да Надзеі, павячэралі разам, пасмяяліся. Потым з мамай і младзенчыкам  паехалі дахаты ў Менск. Зараз разышліся па сваіх пакоях, мама адпачывае.
Люблю Ратамскую царкву - цёпла і ўтульна, нібыта дома. Люблю глядзець, як сын, увесь з сябе дзелавы ў міру, заходзіць у царкву, хрысціцца, прыкладаецца да іконы на аналоі...



October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 03:55 pm
Powered by Dreamwidth Studios