Apr. 24th, 2011

allegra_1971: (Default)
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды уваскрос!



Вялікдзень - разам з сям'ёй. Але вельмі цяжка, неяк вельмі цяжка прайшоў гэты Дзень, нібыта нешта цісне нас усіх, нешта невыказна цяжкае, амаль што безнадзейнае.
Старыя бацькі, зусім старыя. Тата, дзякуй Богу, адслужыў Усяночную спакойна, і адчувае сябе нядрэнна, таму што раніцай атрымалася крыху адпачыць, пакуль прыйшлі людзі асвячаць пасхі). Мама стамілася, баюся, што у яе дрэнна атрымаецца перайсці з постнай на скаромную ежу, каб толькі не было зрыва на чарговую язву.  Сын... пра яго асобная песня, і яе сёння мы спяваць не будзем.
Час ідзе, усё мяняецца, а ў мяне ніяк не атрымліваецца адаптавацца да новага часу, новых умоў; да думкі, што бацькі - старыя, а сын - вырас іншым, не такім, якім я хацела яго бачыць.
Суцяшае толькі адно: ёсць на свеце чалавек-канстанта, які не мяняецца з цягам часу. Мая мянташка-сястра.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 12:26 pm
Powered by Dreamwidth Studios