Apr. 25th, 2011

allegra_1971: (Default)
У першы раз за апошнія амаль што тры гады думка пра тое, што выходныя скончыліся і трэба ісці на работу не выклікае агіды, расчаравання, дэпрэсіі, душэўнага болю і пратэсту.
Зараз - неяк вось так: "Нарэшце трэба ісці на работу, ура-ура!"
Планы на сёння:
1. Работа.
2. 16.00 - офіс "Профігруп" на Багдановіча - рэдактарцы спатрэбіліся новыя фоткі; старыя рабіла два гады назад, ужо некамільфо. Глядзела ў пятніцу чацвёрты нумар ОК ,  ужо многія паспелі зрабіць новыя фоткі. Адна я, як немаведама што.
3. Потым - у офіс таго ж "Профігруп", але ўжо ў Александравым пасажы: падпісаць АВР і забраць аўтарскія нумары часопісаў.
Ну а потым можна і дахаты: другая змена - зварыць есці на заўтра і крышачку папрацаваць. І спаць хачу пайсці рана, не пазней за дваццаць тры нуль-нуль :)
ЗЫ І абавязкова трэба недзе па дарозе заехаць у вэлкомаўскі офіс і набыць хаця б у рассрачку :) нейкі самсунг. Не люблю самсунгі, але што рабіць? У гэтых тэлефонах ёсць функцыя "Чорны спіс". У гэты чорны-чорны спіс змяшчу тэлефоны сакратаркі і гарадскія нумары былой работы. Дастала яна ўжо. Не трэба было плюшчыцца на маё месца, калі не ведаеш, што і як працаваць. А я не збіраюся праводзіць з ёй курсы маладога байца. Тэлефонны званок у пятніцу, а сёмай гадзіне вечара, калі мы з Інай ішлі з Шакаладніцы (Іна - на курсы, я - дахаты) проста вырубіў: "А як вось гэта мне зрабіць... а чаму так... а калі я хачу гэтак... А ці абавязкова рабіць тое, што Вы кажаце - мне так не зручна, як у інструкцыях прапісана". Цьфу.  Не хачу, каб яна дурыла мне галаву. Няхай на курсы для кадровікоў ідзе. У вольны час і, пажадана, за свае грошы, як гэтыя тры гады вучылася я. І будзе ей шчасце.
allegra_1971: (Default)
Ну нарэшце дачакалася ))))))))))))))) А то ніяк не магла набыць: ёсць грошы - няма кніжкі на складзе Озе. І наадварот. А тут такі дзіўны збег абставін - усё ёсць, і грошы, і кніжка )))))))) Хіба ж гэта не цуд?!


allegra_1971: (Default)
Відаць, гэта надоўга. Вечарам было нейкае абнаўленне на сайце, а зараз - вось такая засада...:(



Upd  Ура! Ужо працуе!!! :)

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 12:38 pm
Powered by Dreamwidth Studios