Apr. 26th, 2011

allegra_1971: (Default)

Не, я ўсё разумею. Я працую тут толькі другі тыдзень. Ды й працай гэта можна назваць (асабліва пасля мясарубкі былой работы) вельмі адносна - на 0,5 стаўкі, з 09.00 да 13.00. І за гэты час немагчыма добра раззнаёміцца з калегамі і добра іх зразумець.
Але Я ЛЮБЛЮ ІХ!!! Як іх не любіць, маіх новых калег, калі перыядычна яны адкалваюць вось такія  фінты з вушамі. Вырашыла аднойчы галоўны бухгалтар, што ў яе: а). прорва працы; б) не хапае на ўсё часу; в) наведвальнікі дасталі. І яна (выключна дзеля тайм-мэнеджменту, да-да!)  раздрукавала аб'яву: "Пріёмное время с 11.00 до 13.00" (напрыклад). Павесіла аб'яву на дзверы. Прыкладна праз 15 хвілін на аб'яве нехта дапісаў: "А в остальное время я сплю". Яшчэ прыкладна праз 15 хвілін галоўны бухгалтар заўважыла дыверсію, аб'яву з дзвярэй зняла і ўжо ніколі не не казала ўсім, што ў яе: а). прорва працы; б) не хапае на ўсё часу; в) наведвальнікі дасталі. 

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 03:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios