Apr. 30th, 2011

allegra_1971: (Default)
Што сабраць больш проста: вадародную бомбу ці нескладаны фільтр для акварыюма?
Правільны адказ: вадародную бомбу.
Рыбы плаваюць у пакеціке і спадзяюцца на мяне са страшнай сілай..
allegra_1971: (Default)
Мяне заўсёды  прыводзіла ў ступар неабходнасць рабіць выбар. Не падумайце чаго - не ў сэнсе маральнага выбару ці яшчэ нейкага там агульначалавечага. Не, неабходнасць рабіць выбар паміж рознымі відамі хатняй работы. Вось што рабіць? Спачатку вымыць дыван у маім пакоі (ён жа заля, гы-гы)? Ці памыць посуд? Ці зрабіць піцу? Ці пасціраць куртку сына? Як выбраць паміж аднолькавымі па неабходнасці справамі? А можа,забіць на ўсё, расслабіцца і назіраць, як плаваюць  у слоіку рыбы?

Гуппі

Apr. 30th, 2011 07:21 pm
allegra_1971: (жывёлы)
Рыбы плаваюць у слоіку так, як быццам яны жывуць тут вечна. І ў мяне поўнае адчуванне таго, што гэты слоікз рыбамі стаіць на маім стале заўсёды. На жаль, не атрымліваецца сфатаграфаваць новых лараў і пенатаў, занадта  шпарка яны плаваюць :)
Рыбкі - гуппі,  рыбы для чайнікаў. Некалі дома быў акварыюм, з ім завіхаўся тата, але я тады была занадта малая, каб звяртаць увагу на тэхнічныя дэталі. Таму пакуль што купілі гуппі. Дакладней, рыб набываў сын, выбраў пару вельмі прыгожых (адзін чырвоны ў чорную крапінку, другі - шэры з неверагоднымі перламутрава-неонавымі разводамі, глаз не адвесці), але абодва - самцы. Не акварыюм, а нейкая Гарбатая гара :) Трэба будзе набыць ім пару дзяўчынак :)
Баксу - пофіг, ён і не такое бачыў.  А вось Мяка зацікавілася: некаторы час паразглядала рыб праз шкло, потым пакратала шкло лапай, потым паспрабавала засунуць у ваду і нос, і лапы :) Я пагнала яе, але яе цярпення хапіла ненадоўга, і хутка яна вярнулася ізноў. Вось пасля другога ацечаскага внушенія пакуль што не звяртае на іх  увагу.
Upd Уключыла кампрэсар. Мелкая падыйшла да слоіка, паглядзела на рыб праз шкло, засунула ў слоік нос, палюбавалася, далікатна сказала "апчхі!" ад дробных кропелек, што трапілі ў нос, з адбіткам неверагоднага культурнага шоку на твары паглядзела на мяне, ціха сказала "Мяк!" ("Ачумець!") і пайшла сабе па сваіх справах. Зараз вось сядзіць на другім паверсе стала і паглядае на рыб зверху.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 03:49 pm
Powered by Dreamwidth Studios