May. 8th, 2011

allegra_1971: (Default)
Вярнулася дахаты задаволеная, як слон на вадапоі. Купіла:
1. Падарункі маме:
1.1. ад сяструхі і яе фэмілі - кітайскі жоўты керамічны слоік  для солі (хаця на самой справе на цэтліку было напісана "Сахарница", але маме трэба салонка; адсюль мараль - гэта салонка); кітайская ж жоўтая з макамі лыжка-падстаўка - класці лыжкі, калі варыш есці.;
1.2. ад нас с Алесем - вялікую байду для мукі (вытворчасці Радашковічскага керамічнага завода), цяжкую, як маўзалей Леніна. Байда неверагоднай прыгажосці, хачу сабе такую, але забрала ў краме апошнюю. Ды й не данесла б я адна дзве такія байды плюс ўсе торбы. 
2. Сабе любімай новую блузку.
3. Тканіну на кухонныя рушнікі: сінюю з рамонкамі, памаранчавую са сланечнікамі.
3. Прадукты агульнай колькасцю на амаль што сто тысяч бел.руб.
4. Падстаўку пад гарачы посуд.
Не купіла:
1. Цыгарэты (забыла);
2. Марозіва (зразумела, што хачу марозіва, толькі дома);
3. Ківі (таксама забыла).

Званіла сястра - выявілася, што яны...ездзілі ў Менск, куплялі пляменніцы шмоткі (грошы даў тата). Шчыра кажучы, яна магла б і сама купіць маме падарункі, але...напэўна, ёй прасцей думаць, што яна павінна сястры нейкія грошы, якія можна вярнуць і потым, а то і забыцца вярнуць (а я напамінаць не стану), чым плаціць самой і адразу. Ну ланна, Бог з ёй - усё ж гэта падарункі маме.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2017 02:38 am
Powered by Dreamwidth Studios