May. 16th, 2011

allegra_1971: (Default)
Мука грэчневая - 4-5 сталовых лыжак з невялікай горкай
Малако - прыкладна 450 мл, дакладна не скажу, цеста не павінна быць празмерна густым ці празмерна вадкім.
Яйка - 1 шт.
Цукар - 1 чайная лыжка
Па дэцлу солі і карыцы
Алей - 1 сталовая лыжка
Масла (мазаць бліны)

Замяшаць цеста з мукі, малака, яйка, алея. Дабавіць соль,цукар, карыцу (можна без карыцы, калі не падабаецца).
Цеста павінна расстаяцца, адпачыць - прыкладна 15 хвілін.
Потым ізноў добра перамяшаць.
Пекчы бліны трэба на добра разагрэтай патэльні (у ідеале - чугуніевай); патэльню можна нават не мазаць алеем - ён ёсць у цесце . На гатовыя бліны  пакласці кавалачкі масла.
Блінцы атрымаліся ажурнымі і крыху крохкімі.
У наступны раз буду пекчы іх невялікім (не з трох сталовых лыжак на адзін блін, а з адной),  атрымаюцца прыкольныя ажурныя аладкі.




Ела з мёдам і малаком. Думаю, што нядрэнна будзе з сочывам. Таксама думаю, што са смятанай будзе зусім ніяк, невыразна.
І, упэўнена, што самая смаката  - пекчы гэтыя блінцы без цукру і карыцы і есці потым са скваркамі (не надта смажанымі, а такімі, каб звонку - хрумсткая духмяная корачка, а ўнутры - сакавітае сала з прожылкай, вы зразумелі, так?)  


Upd Торкае не па-дзеццкі: надпісы "Панскі гатунак" і "Мука старожитная" на пачаку мукі...

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 12:27 pm
Powered by Dreamwidth Studios