May. 20th, 2011

allegra_1971: (Default)
Сніла, што цяжарная, і жывот ужо даволі вялікі - як на шостым, сёмым месяцы... І мне, з пузам, трэба прайсці па нейкай каменнай вузкай сцяне, у якой - вялікія вокны, і праз шкло праходзіць агонь (так дзіўна - літаральна праз шкло, як вада праз сіта). І я прайсці не магу, а мне трэба гэта зрабіць, таму што там, зя  сцяной - котка, таксама цяжарная, і мне трэба яе адтуль, з-за гэтай сцяны, выратаваць. І мужчына (я яго ведаю, але не будзем паказваць пальцамі) пад пахі, як дзіця, здымае мяне з гэтай сцяны. і далей я ўжо іду пад сцяной, агінаю яе і бачу, што котка ўжо нарадзіла, а кацяняты - розных памераў і стадый развіцця эмбрыёна - ляжаць на зямлі, дакладна нехта іх расклаў па памеры, па стадыі развіцця. І было іх 18, я падлічыла. Самага вялікага бяру на рукі - ён рыжы, пакрыты сліззю, але не гідкі. Мне не агідна.
Потым хадзіла па нейкіх сутарэннях, якія былі маім жытлом, маёй кватэрай, нейкага квартаранта павінна была выгнаць адтуль за асацыяльныя паводзіны...Бачыла "туалет тіпа сортір" - каменныя сцены, пафарбаваныя белым мелам, каменная ж падлога з дзіркай, якая была накрыта дошкай, пафарбаванай у нейкі красна-карычневы колер; але было чыста. Ну, буду лічыць, што ўнізе, пад дзіркай поўна таго самага, што сніцца, кажуць, да грошай. Буду думаць, што быў мне вешчы сон з чацвярга на пятніцу, і аднекуль на мяне зваляцца грошы, і іх будзе шмат (адчувалася, што пад дзіркай ого-го колькі ўсяго).

Блін... не буду піць каву на ноч, і за кампом доўга сядзець не буду, і гуляць на свежым паветры на ноч стану...ну іх на фіг, такія сны.
allegra_1971: (Default)
Ну вось і ўсё. Дачытала ЖЖ [livejournal.com profile] tosainu . Ад першага да апошняга, сённяшняга, запісу. Усё непадзамковыя запісы, вядома. Адзін суцэльны катарсіс.
allegra_1971: (Default)
Зашыбісь якая прыгажосць:


Калі Елена Канавод сказала, што 24-га траўня плануецца сумесная акцыя Прафігруп і тут.бая, я падумала, што гэта нейкая неверагодная п'янка, і напрасілася (не адна! ніякага эгаізма - напрасілася разам с сябрамі. Гэта адзінае, што можа быць апраўданнем - я хацела, каб маім сябрам таксама было добра). Дык вось гэта не п'янка.  Гэта эфір на тут.баі. Цьфу. А ў нас с Інай і Лёхай ні в одном глазу, і што гаварыць - ня ведаем.
allegra_1971: (Default)
Такія жарсці на вуліцы, такі дождж, грымоты, маланкі, цёмна, страшна... а маё дзіця адно ў горадзе, на машыне. Хвалююся.
Upd  Вярнуўся мокры наскрозь, да майткоў. Выходзіў з машыны, а тут дождж. Куртка засталася ў машыне. 
allegra_1971: (Default)
Ай малайцы, люблю іх, як сябе рэкламуюць: news.tut.by/economics/227518.html
Шчыра кажучы, усё гэтае свята - рэкламная акцыя. Калі ўжо так чэсна :))

Праз паўтары тыдні я ўжо не буду разам з імі. Толькі неафіцыйна - з людзьмі, з якімі паспела пазнаёміцца і пасябраваць на форуме.

Некалі адна празмерна разумная жанчына сказала: Т.А., Вы - як стафтэр'ер: кусаеце без папярэджання.
Вось і зараз - кусаю. Пачала друкавацца ў выданнях вышэйназванага ініцыятара свята, падтрымлівала добрыя адносіны з усімі - ад бухгалтэрыі да намесніцы галоўнага рэдактара, а зараз - з 1-га чэрвеня буду працаваць на канкурэнтаў, на другое выдавецтва. Саму ад сябе ванітуе, калі шчыра. Хаця і знайшла мяне мая работа-мара.

Цяжкі 2011 год, цяжкі.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 03:56 pm
Powered by Dreamwidth Studios