May. 26th, 2011

allegra_1971: (Default)
Афарызм - для ЖЖ-суполкi "Лучше молчи":

аллегра, просвитите меня в их заморочки

kadrovik.by/topic/46211/1/#post286033
allegra_1971: (Default)
Да абеда - працавала. Дырэктарка вырашыла "заднім чіслом" падвысіць зарплату з 1-га траўня (асабіста мне дабавілі 250,0 тысяч рублей на постройку кораблей). У сувязі з гэтым сёння зрабіла новую штатку з новымі зарплатамі. Заўтра буду рабіць допы да кантрактаў. Магла б і сёння. Але акрамя штаткі і пары неадкладных спраў нічога не рабіла. Пасля абеда пацягнулася на семінар у Юрспектры (у "Сільвер таўэр", побач  з былой работай). Зайшла на Кальварыйскую, 25, у буфет - купіла соку і шакаладку "Несквік", сустрэла 2 былых каляжанак. Адну люблю, другую вельмі не. З той, якую люблю, паразмаўлялі вельмі добра. А вось калі краем вока заўважыла на гарызонце другую - пайшла хутчэй (разумею, дзяцінства чысцейшай вады, але што зробіш). Усё ж яна мяне дагнала:
- Ой, здравствуйте,  ну как Вы там?
- Прекрасно, здравствуйте, а Вы как?
- Ну как Вам сказать... неважно...
Пагаманілі крыху. Дзіўна: маладая, прывабная жанчына, а на твары адзін і той жа выраз "мне хуже всех".
Зараз думаю - на чорта мне быў той сок і той "Несквік"? Прыемныя пачуцці ад сустрэчы з той, якую люблю, былі змарнаваныя той, якую не.
На семінары ледзь не заснула. Пасля перапынку неяк ачуняла - можа, таму, што выпіла кавы, а душную аўдыторыю праветрылі.
Пасля семінара сустрэліся на Маладзёжнай з Ладыгінай з агенцтва Граўцова, яна прывезла грошы  і мой нумар часопіса.  Замовіла мне яшчэ адзін артыкул. Пасля сустрэчы паехала ў "Брутта", пакінула грошы, замовіла столік. Заўтра сустракаемся з дзевачкамі: усё ж трэба адзначыць як бы прафесійнае свята.  Вярнулася дахаты.
Праверыла пошту - мілая дзяўчынка Паліна даслала пытаньні чытачоў, звычайны тэрмін, каб адказаць на пытанні -10 дзён, час пайшоў. Мілыя, мілыя мае працадаўцы, як вы клапаціцеся пра тое, каб я не засталася без грошай. Не, на самой справе - дзякуй вам, людзі.

Ціск 90/60. Кава - як слану драбіна ў ягадзіцы.
allegra_1971: (Default)
У некага з суседзяў - чайнік са свістком. Першы раз закіпае рана, прыкладна а палове шостай, апошні раз - поздна вечарам. Свіст чуваць вельмі добра, двор у нас адносна ціхі.  Вось зараз, толькі што, свісцеў, а потым - заціх (знялі з канфоркі, зрабілі гарбату ці каву, адставілі ў бок; ён абавязкова з нержавейкі, смешны і пузаты).

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 05:14 am
Powered by Dreamwidth Studios