Jun. 11th, 2011

allegra_1971: (Default)
Нармальны офісны  планктон у выходныя спіць да абеда. А я сёння паднялася а шостай гадзіне. Здзівілася, што не пачула будзільнік на мабіле, потым падумала, што выключыла яго і заснула ізноў, але сумленне не дало праспаць работу. Распіхала катоў, якія спалі побач (мелкая незадаволена фыркнула і павярнулася на другі бок, стары не прасынаючыся, перабраўся на спінку фатэля дрыхнуць далей). Устала, пайшла на кухню, паставіла чайнік на пліту. Вяртаючыся з кухні, перавяла бегунок на календары з учарашняга дня на сённяшні і толькі тады зразумела - сёння субота. Спаць? Але сна ўжо не было ні ў адным глазу. Хаця ад панядзелка марыла пра тое, што ў выходныя проста высплюся. 
Сын спіць, ня ведаю, калі ён вярнуўся дахаты - учора ці сёння. Заваліў экзамен, у панядзелак здае наступны, кажа, што хваста ня будзе, але нешта я не бачу асаблівай падрыхтоўкі. Ніякага энтузіязма - таму што спецыяльнасць за яго выбралі мы. Ага. Калі я казала, што бухгалтарскі ўлік - вельмі спецыфічна і зусім нецікава, ён сказаў, што бухгалтары-мужчыны робяць кар'еру хутчэй за жанчын. Ага, такая ўжо і кар'ера... А зараз - дастае тым, што не падабаецца яму і ўсё не так, і зімой я яму не дала перавясціся на завочнае. а так бы ён зараз вучыўся, працаваў і ўсё было бы цудоўна. Хм, няўжо ён на самой справе думае. што ў мяне такая кароткая памяць? Здаецца, зімой ён не перайшоў на завочнае толькі таму, што трэба было шукаць работу, ісці на цяжкую працу ці з невялікай зарплатай ён не захацеў, а работы яго мары - каб нічога не рабіць і атрымліваць грошы на той момант не знайшлося. Гультай, інфантыльны гультай. Сама вінавата - ня трэба было паж кожны яго крок падстаўляць рукі, каб калі і падаў - дык каб не было балюча. Ат...
Наперадзе выходныя. А я ўжо іх і не хачу. Горача, баляць ногі. Лета,лета, як цябе перажыць?

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 12:33 pm
Powered by Dreamwidth Studios