Jun. 13th, 2011

allegra_1971: (Default)
Можа,  не так разумею ролю маці, асабліва - ролю маці ў няпоўнай сям'і. Але мне здавалася, што дарослы юнак, якому вясною споўніўся дваццаць адзін год, самастойна можа засцяліць новую бялізну на сваім ложку. Асабліва калі ў шафе свежай бялізны - поўна.  Я памылялася: ня можа. Сёння, як выявілася, спаў  не разабраўшы ложак, паверх пледа. Высказаў сваё "фі": "Калі Вы не пасцеліце свежую бялізну, я ізноў мушу спаць ці паверх пледа, не распранаючыся, ці на падлозе". А вось так вось. Гэта вам не фічкі вераб'ям круціць.
Я не магу толькі зразумець, што гэта? Звычайнае... не, нават надзвычайнае гультайства? Ці ён такім чынам спрабуе мне нешта сказаць?
Дарэчы, сённяшні іспыт ён здаў. на 7 балаў.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 03:56 pm
Powered by Dreamwidth Studios