Jun. 22nd, 2011

allegra_1971: (Default)
Якiя жудасна радасныя твары у гэтых iстот:





  Здаецца, яны на самой справе атрымлiваюць задавальненьне ад сваей "работы".  Якія усмешкі, які... азарт, сапраўдны паляўнічы азарт. Людзі ці нелюдзі - потым яны вяртаюцца дахаты, вячэраюць. напэўна ж, распавядаюць жонкам, як прайшоў дзень на рабоце    ."А я этому сзаді как ёбнул по спіне - он і не понял, бля, что проізошло..."  , а побач, можа. круцяцца дзеці (новая генерацыя) - такі звычайны сямейны вечар...
Звярыны жах ТНП перад народам, нежаданне развітацца з уладай, згубіць крыніцу грашовага патоку ва ўласныя кішэні  - гэта ўсё зразумела, усё мы ведаем. Нежаданне ўсіх астатніх так ці інакш карумпаваных чыноўнікаў быць адлучанымі ад кармушкі - усё можна палтумачыць. Асаблівасці паводзін электарату - таксама паддаюцца тлумачэнню...Але вось гэтыя звярыныя аскалы, гэты азарт... яны за межамі дабра і зла. 


Здымкi [livejournal.com profile] toxaby 
allegra_1971: (Default)
 Часам мне здаецца, што я памерла тады, зімой. Але не выправілася ў вырай, таму што моцна прывязана да свайго месца. І блукаю, блукаю па гэтай рэчаіснасці. Часам здаецца, што час цягнецца бясконца, што ён вязкі, як мёд. Часам нават не востры боль, а проста нейкая пакута, якую нават  немагчыма апісаць,  цягне да зямли. І спакою няма.  Часам прасынаюся ноччу ад гэтай пакуты, ад  невыноснай муки у нагах. Хадзіць праз яе - нязручна. Адчуваю сябе як кіт, якога вынесла на бераг. Мусіць,  трэба ізноў хадзіць з тростачкай. Але - на якую тады нагу кульгаць, калі баляць - абедзьве? 
Дрэнна ўсё и паўсюль. І прасвета няма. Ні ў чым. 
У панядзелак прыехаў муж сястры, нарэшце замяніў каналізацыйную трубу ад кухні да туалета. падключыў  сціралку. Але - старая труба падцякала, вада была пайшла пад лінолеум на кухні... карацей, трындзец самы настаяшчый - дзіўна, што не пайшоў грыбок. Паднялі  лінолеўм, падлога - драўляная - будзе сохнуць яшчэ доўга. На кухні - апошні дзень Пампеі. Красата! 
І сын са сваімі праблемамі. Вось што на самой справе пагана. А ўсё астатняе - так, семкі. Напэўна. 

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 05:14 am
Powered by Dreamwidth Studios