Jun. 30th, 2011

allegra_1971: (Default)
Ведаю, ведаю, дакладна ведаю, хто гэта зрабiў.
Пазаўчора вярнулася з работы, сяджу за кампом, працую. Прыкладна а палове 5-й звонiць мабiльнiк. Нейкi незнаёмы нумар. Ну, думаю, цi мала хто спiць i бачыць у ружовых снах скарыстацца паслугамi такога класнага кадравiка-фрылансера?
- Тамара Аляксандраўна? (Голас не падаўся мне знаёмым нават на сотую долю iмгнення).
- Так, з кiм я размаўляю?
- Следчы...(называе прозвiшча, ну, напрыклад, Пупкiнович), Камiтэт дзяржаўнай бяспекi. Мы хацелi б запрасiць Вас на размову - заўтра, а 12-й гадзiне. Запiшыце, калi ласка, адрас...
- Прабачце, а па якому пытанню Вы мяне выклiкаеце?
- Вы праходзiце як сведка па справе аб размяшчэннi iнфармацыi ў СМI.
... усё маё жыццё пранеслася перад маiмi вачыма, лiтаральна усё: ад першага ўздыху да апошняга сэксу. Успомнiла знiкненне фотажабы з падзамочнага запiсу, успомнiла блiскучыя прамовы некаторых таварышчаў на адным форуме...I яшчэ кой-чаго ўспомнiла, але пра гэта ў iншы раз...I задала ледзь не самае вар'яцкае пытанне ў сваёй кар'еры бландзiнкi:
- I, скажыце, чым скончыцца для мяне гэты вiзiт да Вас?
- Ну, гэта залежыць шмат ад якiх фактараў... Найперш, ад Вашай гатоўнасцi да супрацоўнiцтва. Пакуль Вы - толькi сведка. Потым - пабачым.
I замоук.
Маўчу i я. Мову заняло.
- Тамара Аляксандраўна. Тамара Аляксандраўна!
- Я тут.
- Дык заўтра, а 12-й гадзiне. Мы можам на Вас разлiчваць?
- Так. Давайце адрас.
Прадыктаваў.
Развiталiся.
Адбой.
.................
Праз некалькi хвiлiн iзноў званок. Той жа нумер. Што ты, думаю, хочаш на гэты раз, следчы Пупкiновiч? Праверыць, цi правiльна я адрас запiсала?
...Эканамiстка з работы. Ленка.
- Томка, ты там жывая цi не? Гэта мы вырашылi пажартаваць, гэта Роберт званiў (адзiн з нашых спецоў па прадажах) Ты што, паверыла? Ты сур'ёзна? Ты пакрыўдзiлася? Ты што, офiсны нумар не пазнала?
- Не, не пазнала, гэты нумар я ў мабiльнiк не ўводзiла. Дай Роберту трубку!
- Не, не, ён тут сядзiць - баiцца.
- Правiльна, няхай баiцца!
- Слухай, мы ж табе званiлi зусiм не таму.. Слухай, заутра ж у нашай Юлькi (адна з бухгалтароў) народзiны, мы вiншаваць яе будзем, ты ж будзеш удзельнiчаць, так?
- Так. Усё.
Адбой.
Цiск 180/110. Зняла прыступ таблеткамi. Другi дзень баляць вены на нагах. Левая моцна ацякла. Сёння хадзiла да хiрурга - не, не трамбоз. Вось проста так вены адрэагавалi на стрэс i падвышаны цiск, бывае.
Па словах сакратаркi, рагаталi. I хаця зараз шмат хто робiць выгляд, што нiчога не ведае, а шмат хто - спачувае мне i кажа, што асуджае жартаўнiкоў, я ня веру.
Спярша падумала, што добра было б спазнiцца на работу, а сына папрасiць пазванiць i сказаць, што маму ўчора пад вечар забрала хуткая, яна ў бальнiцы, сама пазванiць не можа - вельмi дрэнна. Весела было б? Думаю, так. Асаблiва потым, калi б заявiлася я - здрасцi, а чаго вы такiя сумныя?
Але апошняя работа навучыла мяне не крыўдзiцца на людей. Толькi глядзець i рабiць высновы. I зараз паглядзела i зрабiла. I проста па-iншаму выцерла аб iх ногi.
allegra_1971: (Default)
Першая сабакiна - дробненькая сучачка Моська - памерла  ў 2003 годзе. Памiрала яна цяжка, кот прысутнiчаў пры яе смерцi. Вельмi пакрыўдзiўся на нас з татам, таму што мы забралi яе з хаты  i некуды знеслi, i яна не вярнулася - нiколi. Цi зразумеу  ён, што яго мамка-сяброўка памерла? Думаю, так.
Але вось што. У iх была завядзёнка: Бакс тырыў яе ежу  (яго ўласная мiска стаяла на падваконнi, каб сабака не забiрала яго корм). A   Моська ганяла яго за такiя паводзiны, ой як ганяла! :) I вось кожны раз, перад тым, як пад'есцi з яе мiскi, Бакс азiраўся - цi няма побач гаспадынi, можна есцi цi трэба бегчы  i ратавацца там, дзе яна яго не дастане - напрыклад, на лядоўнi?   Колькi прайшло часу. з таго дня, калi я пераставiла яго мiску з падваконня на падлогу...i колькi ўжо разоу яго мiску перасоувалi з аднаго кутка кухнi ў iншы... З'явiўся новы сабака, якога ў сваю чаргу за тыя ж самыя злачынствы ганяў Бакс. З'явiўся i з'ехаў зiмой, кaлi я хварэла, на ПМЖ у Ратамку, там i прыжыўся...А Бакс  усё азiраецца перад тым, як пачаць есцi - дзе там Моська?
Цiкава, ён памятае яе, сваю мамку-сяброўку, цi гэта проста так - дрэнная звычка?
Page generated Jul. 20th, 2017 12:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios