Jul. 9th, 2011

allegra_1971: (Default)
Люблю праходзіць гэтыя смешныя інтэрнэт-тэсты, якія ставяць дыягназ па юзерпіку  нікнейму   зместу ЖЖ, Часам атрымліваю цікавыя вынікі, не так ужо і далёкія ад жыцця. Напрыклад, вось гэты: ляўшу вучылі-вучылі, ды не перавучылі  :)

Я пишу как ЛЕВША на 53%.


 л е в ш а  -  53 %

47 %  -  п р а в ш а 

Проанализировано букв: 4926; пропущено: 19767

Ваш логин в ЖЖ:




Усё святая праўда :)  (акрамя "худощавого телосложения"; да таго ж, я ні разу не дыскрэт) :)

09.07.11 04:06. infoallegra_1971 прошёл(а) диагностику у психолога:

Задранная кверху голова и тонкий высокий голос, быстрая речь. Телосложение худощавое. Дистанция для комфортного общения - от 1,5 до 3 метров, так собеседника лучше видно :)

Ваш логин в ЖЖ:

 

ВИЗУАЛ       
АУДИАЛ       
КИНЕСТЕТИК       
  ДИГИТАЛ       
  ГУСТАТОР       
  ОЛФАКТОР       

Уточнённый диагноз: v
( ВИЗУАЛ )

Тест придумала infooutside_flo, © 2006, 2007.



Акрамя таго, на сайце ёсць яшчэ і "Сэксометр-лібідомер". Прайсці і гэты тэст, ці не рызыкаваць?
allegra_1971: (Default)
Усё-ткі трэба было купіць піва. Схадзіць ізноў у краму, ці што?
allegra_1971: (Default)
Ну вось што, напрыклад, можа атрымацца, калі "прагнаць"  выяву праз праграму EmbroBox:

1. Арыгінальная выява:



2. Схема:



Ці вось, напрыклад:
1. Арыгінальная выява:

2. Схема:


Выдатна, амаль ідэальна атрымалася.Да таго ж праграма яшчэ і робіць табліцу з нумарамі мулінэ ўсіх папулярных вытворцаў. Супер? Супер!
Праграма - выдатная, дзякуй [livejournal.com profile] tiefewasser за карысную спасылку :)
allegra_1971: (Default)
Ад суседа-аўкаголіка з кватэры насупраць нарэшце пайшла яго жанчына. Сумеснае жыццё іх было  суцэльнай Санта-Барбарай ў перакладзе Гобліна і развівалася, пераважна, на вачах у суседзяў. Ну, хіба што любошчы яны ўсё ж ладзілі ў кватэры. Вера і раней збягала, але паблукаўшы па дварах, хутка вярталася. А вось сёння прыйшла з нейкім мужыком, сабрала сумкі, узяла пад паху свайго сабачку-дварняжку, сказала "Я битой ходить не буду!" (хаця хадзіла ж неяк раней?) і - арыведэрчы, вельмі гламурна атрымалася, з сабачкам пад пахай. Сусед  крычаў ёй ў спіну : Ты ещё приползёшь...*   Тая нават не азірнулася.
Сусед пайшоў у кватэру, моцна бразгнуў дзвярыма. Хутка вярнуўся - з бутэлькай чарнілка і кубачкам, смешным белым кубачкам з сінімі кветкамі, сеў на лаўку, піў адзін, бедаваў: Вера, Вера, что ты со мной сделала...*
І тут мной авалодала пачуццё эмпатыі да гэтага бедалагі: пайшла жанчына - пайшло разам з ёй наладжанае жыццё, такі-сякі, падобны на сямейны, побыт. Да таго ж, у іх быў адзін агульны інтарэс: пілі разам; а гэта вельмі добра і важна, каб у людей былі аднолькавыя інтарэсы  Я ўжо маўчу пра інтымную сферу. А тут вось - хабысь! - і няма ўсяго гэтага, але было і не адразу забудзецца.
Мае вокны выходзяць у двор,  таму і гэты мерлезонскі балет развіваўся на маіх вачах. Калі сусед выйшаў з бутэлечкай і гэтым смешным кубачкам, я была на кухні, у чарговы раз варыла есці. І так мне стала прыкра і сумна, што на хвалі эмпатыі і ў глыбокім задуменні я бухнула ў падліву да курыцы зашмат карры. Мусіла дадаць яшчэ смятаны, перамяшала, паспрабавала і -  яшчэ й апякла падлівай язык!!! *
Думаю, што  Вера вернецца. Ведаю, што і  сусед супакоіцца так ці інакш, нават калі Вера не вернецца.
І язык перастане балець. Але пакуль што баліць, зараза, і моцна :(

===
От соседа-алкоголика из квартиры напротив наконец-то ушла его сожительница. Их совместная жизнь была сплошной Санта-Барбарой в переводе Гоблина и проходила преимущественно на глазах у соседей.
Ну разве что любовью они занимались всё-таки дома.  )

* Далее следует непереводимая игра слов  с использованием местных идиоматических выражений (с)

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 12:30 pm
Powered by Dreamwidth Studios