Jul. 11th, 2011

allegra_1971: (Default)
Кровападцёк нічога так сябе паводзіць: баліць, але не вельмі. І вены - таксама цярпіма, адносна цярпіма. Сёння зрабіла вялікую (як на цяперашні стан) вандроўку: ад работы (Харужай) у Агенцтва Граўцова (Нарачанская), а потым - на Даўгабродскую (дахаты). І нічога так, нармальна. Можа, таму што ў А.Г.мяне чакалі грошы-грошы-грошыкі, якіх мне зараз не хапае. Дарэчы, калі мне грошай было - хопіць, нармалёва, ня трэба, ніхачу? :) Ды потым яшчэ ў краму зайшла, купіла таго-сяго. І зараз - падцёк баліць, але цярпіма. Можа, сапраўды недзе стукнулася нагой, можа, варфарын не пры чым. Да-да. 
allegra_1971: (Default)
Мікіта Ліхавід зноў у карцэры. Яшчэ на 20 сутак.
Па гэтай жа спасылцы спіс адрасоў, на якія можна даслаць ліст палітвязням.
По этой же ссылке список адресов, на которые можно отправить письмо политзаключённым.
allegra_1971: (Default)
Калі гэта не утка... калі гэта - сапраўды адбылося...гэта...па за межамі дабра і зла. У мяне словаў няма. Я спадзяюся, што ведаю (адносна), у якім яна зараз стане (сама чатыры гады таму згубіла дзіця праз выкідыш): роспач, гора, усведамленне таго, што гэтаму свайму дзіцяці ты нічым, зусім нічым не змагла дапамагчы, таму што твая прырода проста ўключыла гэты механізм, і ты ніяк не магла яго выключыць), і дактары - не дапамаглі... А на яе навалілася ўсё: уласнае затрыманне, муж у пастарунку, і вось... самае страшнае, што можа перажыць жанчына: смерць дзіцяці. Яго смерць з-за затрымання.
Адна з удзельніц "маўклівай акцыі" 3 ліпеня страціла дзіця

Если это это не утка, если это на самом деле произошло...это - за гранью добра и зла. У меня нет слов. Я надеюсь, что представляю (относительно), в каком она сейчас состоянии (сама четыре года назад потеряла ребёнка вследствие выкидыша): скорбь, горе, осознание того, что вот этому своему ребёнку ты ничем, совсем ничем не смогла помочь (потому что твоя природа просто включила этот механизм, а ты не могла его выключить), и врачи - не смогли. А на неё навалилось всё: задержание, муж в кутузке, и вот... самое страшное, что может перенести женщина: смерть ребёнка. Из-за этого задержания.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 04:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios