Jul. 16th, 2011

allegra_1971: (Default)
Лепш паздней, чым ніколі.


Бітва пад Грунвальдам. Малюнак з хронікі Марціна Бельскага

На пачатку трынаццатага стагоддзя ў Прыбалтыцы аселі нямецкія рыцары. Яны былі аб’яднаныя ў манаскія ордэны - вайсковыя арганізацыі рыцараў-манахаў. Ордэн крыжаносцаў, або тэўтонцаў, неабачліва запрошаны мазавецкім (польскім) князем, замацаваўся між нізавінамі Віслы і Нёмана. А ордэн мечаносцаў, або лівонцаў, на згоду полацкага князя атабарыўся на зямлі сённяшніх Латвіі ды Эстоніі.
Read more... )
I раней крыжакі часам цярпелі скрышальныя паразы. Але яны заўсёды знаходзілі сілы акрыяць ад няўдачы і працягвалі экспансію. I менавіта да лета 1410 года Тэўтонскі ордэн дасягнуў найбольшай магутнасці - яму, разам з хаўрусным Лівонскім ордэнам, належала ўсё ўзбярэжжа Балтыкі ад польскага Памор’я да Фінскай затокі на поўначы. Але Грунвальдская бітва аб’яднанымі намаганнямі перш за ўсё славянскіх народаў паклала канец германскаму націску на ўсход. Паводле мірнай дамовы 1411 года Ордэн траціў частку польскіх земляў і выплочваў вялізную кантрыбуцыю. Да Вялікага Княства вярталася Жамойць. Праз паўстагоддзя крыжакі вымушаныя былі прызнаць вяршэнства польскага караля, а ў сярэдзіне наступнага, шаснаццатага, стагоддзя пад уладную руку Вільні папрасіліся і землі Лівонскага ордэна.

Чарняўскі М. Дзесяць бітваў. - Вільня: Наша Будучыня, 2004. - 64с

Грюнвальдская битва

allegra_1971: (Default)
Вельмі люблю заставацца дома адна. Не, нават не так. Не магу быць дома разам з кімсці. І, калі прыязджаюць  нават родныя - пачуваюся няёмка, як быццам бы я лішняя ў гэтай кватэры, як быццам усё чужое і не маё. Нават калі мама тут - толькі очань скрыпя сэрдцам магу па гаспадарцы нешта рабіць (хаця здаецца, маці - гэта наша ўсё і г.д.). А калі ўсе нарэшце ад'язджаюць - тады аджываю, тады спакойна і ўтульна, і яшчэ раз спакойна: за мной у маёй хованцы ніхто не назірае.
І вось што дзіўна: нармальна пачуваюся ў кампаніях, у гасцях, на рабоце, у крамах, на вуліцы, у транспарце (грамадскі транспарт проста абажаю, калі сур'ёзна, да-да), у кіна- і проста тэатрах і гэтак далей. Нічога не замінае. Усё добра. А вось дома, каб быць спакойнай, мне трэба быць адной. Толькі сын не напружвае - ніяк.
Галаву паляцычь, ці што?
allegra_1971: (Default)
Паназіраем за "бурлением говен" каментамі.
Беларусі больш няма
На той выпадак, кали артыкул прыбяруць з сайта:

Беларусі больш няма, вось што не так даўно зразумеў. Таму што большасьці яна і не патрэбна.

Калі заўтра правесьці рэфэрэндум «Ці ўваходзіць у склад Расеі», то без дапамогі Ярмошынай і адміністратыўнага рэсурсу большасьць адкажа «За». Ім Беларусь не патрэбна, як не патрэбна мова, культура ўвогуле, ня толькі нацыянальная. Да таго ж, не напісаў ніхто з нашых «Уладзімерскі цэнтрал». Хвалюе іх увогуле толькі канкрэтыка іхняга спажываньня. А, мабыць, заробкі падвысяцца — асноўны крытэр. І да таго ж, яны лічаць расейцаў братамі. Старэйшымі, вядома ж, тут ніхто з іх не спрачаецца.
Гэта наша большасьць, і яна, сама па сабе, ня можа звацца нацыяй. )

allegra_1971: (Default)
Ну што я магу сказаць...Ціха у пад'ездзе было толькі тыдзень. Вера вярнулася ў пятніцу. На жаль, шчаслівы момант уз'яднання сям'і я прапусціла, чаго сабе ніколі не дарую. Вярнулася Вера ўжо з двума цуцыкамі.
Пакуль што нічога новага, гуляюць, лаюцца, п'юць каля пад'езда.
Дарэчы, можа, тыдні за тры да "разводу" Вера ў п'яным стане пагналася за дачкой адной з суседак (жыве у нас азербайджанская сям'я: тата, мама двое дзетак - дачушка і сын). Адагнала дзяўчынку ад пад'езда (тая спрабавала закрыць дзверы ў пад'езд; у нас дамафон, а у гэтых алканаўтаў няма "таблеткі" ад дамафона, таму ім трэба, каб дзверы ўвесь час былі адчыненыя). Дзяўчынка (ёй гадоў 10-11) спужалася, плакала, нават калі выйшла маці, баялася прайсці каля Веры. ну і што... мамка палаялася з суседкай, паклялася, што звернецца ў міліцыю і што? Правільна, і нічога. Маці праглынула слёзы, жах, крыўду свайго дзіцяці. Тут без каментараў.
===
Ну что я могу сказать. Тихо в подъезде было только неделю. Вера вернулась в пятницу.
К сожалению, счастливый момент воссоединения семьи я пропустила, чего себе никогда не прощу.
Вернулась Вера уже с двумя собачками... )
allegra_1971: (Default)
Сёння пякла лімонны кекс. Атрымалася нічога сабе, але не смаката-смаката-смаката (таму што цеста рабіла з маргарынам, а не з маслам).
І ўжо замачыла рызынкі ў каньяке, заўтра буду пекчы чарговы кекс.
Усё, не магу, спаць хачу. Можна і трэба было б яшчэ папрацаваць, але на сёння хопіць.  Заўтра, усё заўтра.
Page generated Sep. 21st, 2017 04:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios