allegra_1971: (Default)
[personal profile] allegra_1971
Суды ў Гродне адмовіліся асудзіць удзельнікаў «маўклівых» акцый

...пастановы ў дачыненні да астатніх грамадзянаў суд выносіць не стаў. І запатрабаваў ад міліцыі даказаць з дапамогай відэазапісаў, што кожны з затрыманых ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі. У беларускіх умовах такое рашэнне — гэта таксама форма сукрытага пратэсту, толькі ўжо з боку суддзяў...

Ну, якiя могуць быць доказы? Вядома ж, iх не будзе.
Цi не захлынецца гэтая iнiцыятыва? Цi не застанецца "гласом вопиющего в пустыне"? Цi не паставяць на месца суддзяў, цi не прымусяць выносiць прысуды хутка i так, як трэба? Дай Бог, каб iм хапiла мужнасцi i сумлення.

Date: 2011-07-06 08:34 pm (UTC)
From: [identity profile] arshanski.livejournal.com
не-е-е... проста суды адклалі да 6 ліпеня -- каб асуджаныя не змаглі пайсьці на акцыю сёньня.

а доказамі будуць мянтоўскія апэратыўныя здымкі, як мянты затрымлівалі людзей на вуліцы.

Наіўная чукоцкая дзевушка

Date: 2011-07-06 09:08 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Але ж аператыўныя здымкі затрыманняў не з'яўляюцца доказам таго, што "кожны з затрыманых удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі". Хутчэй гэта доказ супрацьзаконных дзеянняў мяліцыянераў. Хаця, што гэта я... фармальная логіка ніколі не была моцным бокам нашай судовай сістэмы у "палітычных" справах.

ЗЫ Мне дужа-вельмі-моцна падабаецца гэты Ваш аватар :)
From: [identity profile] arshanski.livejournal.com
ага, усялякая фармальная лёгіка адступае перад клясавай блізкасьцю ;)

ПыСы. Вось за ЗЫ уніжана благадару глыбачэзны паклон і вялікі дзякуй!

Re: Вось за ЗЫ...

Date: 2011-07-07 07:04 am (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
Мне проста "Догма" вельмi падабаецца :) А гэты герой - гэта проста вынас мозга :) У лепшым сэнсе слова :)

Re: Вось за ЗЫ...

Date: 2011-07-07 05:49 pm (UTC)
From: [identity profile] arshanski.livejournal.com
о! я "Догму" таксама люблю бо ёсьць у ёй Іскра Божага Гневу!

Пэўна, з вамі цікава было б пагаварыць за куфлем піва за філіжанкай кавы на агульна цікавыя тэмы )))

Re: Вось за ЗЫ...

Date: 2011-07-07 06:56 pm (UTC)
From: [identity profile] allegra-1971.livejournal.com
>Пэўна, з вамі цікава было б пагаварыць за куфлем піва за філіжанкай кавы на агульна цікавыя тэмы )))

Магчыма :)

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2017 02:36 am
Powered by Dreamwidth Studios