allegra_1971: (Default)
[personal profile] allegra_1971
Ржунімагу пракцічаскі іспацстала. Размаўляла са сваёй рэдактаркай з Юрспектра. Яна прапанавала напісаць...пра "рынок ценных бумаг в РБ". Адно з двух: ці ў іх там затык к аўтарамі, ці ніхто і нафіг не хоча брацца за гэтую тэмку.
Планы на выходныя:
1. Скончыць усе "хвасты": "Аўтстаффінг" для Макса, матар'ял па матывацыі для Эканамічаскай, два артыкулы для Грышуцінай; і, нарэшце, дапісаць матар'ял па кантрактнай форме найма для Іры Міцюлі. - Upd Нядзеля, 21.24: Гэта, калі не палянуюся, скончу, хаця ўжо хачу спаць :(
2. Падумаць, што магу прапанаваць Юрспектру. Падумала і зрабіла
3. Пафарбавацца, нарэшце.
4. Зрабіць генеральную ўборку дома - і абавязкова вымыць кафлю ў ваннай (ніхачу).
5. Вымыць катоў. - вось за гэта мне, калі ласка, ВЯЛІКІ МЕДАЛЬ  НА ГРУДЗІ! А можна нават два.
6. Не забыцца заплаціць "далжок" Вэлкому (160 тысяч за гэты іх феерычаскі тры-джы-мадэм, пра які я зусім забыла; інакш атрымаю позву ў суд, гэтага мне толькі не хапала, усё астатняе ўжо было).
7. Перманентна варыць есці і, што самае страшнае - мыць посуд. - а вось і гатую, і мыю гэтыя бясконцыя талеркі-місы-патэльні :( бяда мая, бедачка...

Гэта тое, што трэба зрабіць. З усяго пералічанага прыемны толькі п. 3.
На самой справе хочацца:
1. Пагаварыць з Ірай Алейнік - хаця б па тэлефоне (але яна ў мамы, у вёсцы).
2. Паехаць на лецішча, корпацца там на градах, ну і абавязкова паляжаць на траве, пад елкамі, і абавязкова з нейкім несур'ёзным часопісам, напрыклад, з "Караванам гісторый".
3. Папіць піва халоднага, і абавязкова ў добрай кампаніі.
4. Пахадзіць па крамах і купіць сабе пару новых, цікавых і легкадумных шмотак.
5. Пераглядзець "Знесеных ветрам".
Ну і гэтак далей...

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2017 02:36 am
Powered by Dreamwidth Studios