allegra_1971: (Default)
[personal profile] allegra_1971
Насамрэч, ці ёсць у Мінску нейкі цэнтральны офіс кампаніі "Арыфлейм"? Таму што ўжо задралі, як тхор курыцу, зван іх агентаў: "Мы к Вам, профессор, и вот по какому вопросу"  "Поздравляем, Вы получили подарок от компании Орифлейм" (тыдня без званка не бывае). Я ўжо стамілася іх пасылаць далікатна. Аднойчы спыталася, адкуль у іх мой нумар. Адказалі, што "Ваш телефон оставила нам одна Ваша знакомая". Але сярод маіх знаёмых, няма тых,па-першае, хто карыстаецца арыфлэймаўскімі прымочкамі і тым больш распаўсюджвае іх прадукцыю; і па-другое - тых, хто злівае тэлефонныя нумары сябровак направа і налева. Разумею, не таямніца, што пірацкія базы Велкома і іншых аператараў так ці інакш цыркулююць у інтэрнетах. Ну і што?! Усё адно ненавіджу, калі так груба, нахабна і г.д. парушаюць маю прыватнасць.
Пазваню заўтра ў даведку, даведаюся нумары офісу і ... пашлю недалікатна. Злуюся вельмі.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 05:13 am
Powered by Dreamwidth Studios