allegra_1971: (Default)
[personal profile] allegra_1971
Гэта яно, доўгачаканае? Ці не?  :) Думаю, што ж гэта баліць так на правай назе, на клубе нават? Паглядзела - аж гэта...нямелкі такі кровападцёк, лопнулі капіляры :) Здаецца, ні ўчора, ні сёння я нідзе не біла нагу...Ну што, мяне папярэджвалі, што ад варфарыну могуць быць кровацячэнні, нельга сказаць, што я не была да гэтага гатовая. Але ўсё ж. Адна справа ведаць, што гэта можа быць і спадзявацца, што гэтага не будзе. І зусім іншая - бачыць  на назе пляму прыёмнага глыбокага фіялетавага колеру. Не, не, нема веры ў тое, што гэта можа быць з-за прыёму варфарына і дужа вялікага МНО.  Ну добра - нага. А калі такое - унутры? Калі - унутранае кровацячэнне? Не, пра гэта нават не трэба думаць. Не, не , я адназначна недзе  пабіла нагу, калі ўчора завіхалася па гаспадарцы, і проста не памятаю пра гэта.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 05:03 am
Powered by Dreamwidth Studios