allegra_1971: (Default)
Не ведаю, на якую нагу  мне кульгаць, калі заўтра пайду на работу. Вось як выбраць, калі баляць абедзьве? На правую ці на левую? На левую  ці на правую?
allegra_1971: (Default)
Насамрэч, ці ёсць у Мінску нейкі цэнтральны офіс кампаніі "Арыфлейм"? Таму што ўжо задралі, як тхор курыцу, зван іх агентаў: "Мы к Вам, профессор, и вот по какому вопросу"  "Поздравляем, Вы получили подарок от компании Орифлейм" (тыдня без званка не бывае). Я ўжо стамілася іх пасылаць далікатна. Аднойчы спыталася, адкуль у іх мой нумар. Адказалі, што "Ваш телефон оставила нам одна Ваша знакомая". Але сярод маіх знаёмых, няма тых,па-першае, хто карыстаецца арыфлэймаўскімі прымочкамі і тым больш распаўсюджвае іх прадукцыю; і па-другое - тых, хто злівае тэлефонныя нумары сябровак направа і налева. Разумею, не таямніца, што пірацкія базы Велкома і іншых аператараў так ці інакш цыркулююць у інтэрнетах. Ну і што?! Усё адно ненавіджу, калі так груба, нахабна і г.д. парушаюць маю прыватнасць.
Пазваню заўтра ў даведку, даведаюся нумары офісу і ... пашлю недалікатна. Злуюся вельмі.
allegra_1971: (Default)
Ржунімагу пракцічаскі іспацстала. Размаўляла са сваёй рэдактаркай з Юрспектра. Яна прапанавала напісаць...пра "рынок ценных бумаг в РБ". Адно з двух: ці ў іх там затык к аўтарамі, ці ніхто і нафіг не хоча брацца за гэтую тэмку.
Планы на выходныя:
1. Скончыць усе "хвасты": "Аўтстаффінг" для Макса, матар'ял па матывацыі для Эканамічаскай, два артыкулы для Грышуцінай; і, нарэшце, дапісаць матар'ял па кантрактнай форме найма для Іры Міцюлі. - Upd Нядзеля, 21.24: Гэта, калі не палянуюся, скончу, хаця ўжо хачу спаць :(
2. Падумаць, што магу прапанаваць Юрспектру. Падумала і зрабіла
3. Пафарбавацца, нарэшце.
4. Зрабіць генеральную ўборку дома - і абавязкова вымыць кафлю ў ваннай (ніхачу).
5. Вымыць катоў. - вось за гэта мне, калі ласка, ВЯЛІКІ МЕДАЛЬ  НА ГРУДЗІ! А можна нават два.
6. Не забыцца заплаціць "далжок" Вэлкому (160 тысяч за гэты іх феерычаскі тры-джы-мадэм, пра які я зусім забыла; інакш атрымаю позву ў суд, гэтага мне толькі не хапала, усё астатняе ўжо было).
7. Перманентна варыць есці і, што самае страшнае - мыць посуд. - а вось і гатую, і мыю гэтыя бясконцыя талеркі-місы-патэльні :( бяда мая, бедачка...

Гэта тое, што трэба зрабіць. З усяго пералічанага прыемны толькі п. 3.
На самой справе хочацца:
1. Пагаварыць з Ірай Алейнік - хаця б па тэлефоне (але яна ў мамы, у вёсцы).
2. Паехаць на лецішча, корпацца там на градах, ну і абавязкова паляжаць на траве, пад елкамі, і абавязкова з нейкім несур'ёзным часопісам, напрыклад, з "Караванам гісторый".
3. Папіць піва халоднага, і абавязкова ў добрай кампаніі.
4. Пахадзіць па крамах і купіць сабе пару новых, цікавых і легкадумных шмотак.
5. Пераглядзець "Знесеных ветрам".
Ну і гэтак далей...
allegra_1971: (Default)
Зараз вельмі хачу сюды:



О.Антоненко

Пайсці сюды і тут застацца. Таму што вось яна, мая Унутраная Манголія, дзе я б хацела застацца назаўсёды. Схавацца ў мяккім свеце вечаровага сонца. Сесці на падваконне, піць каву, курыць цыгарэткі з вішнёвым смакам. Насыпаць у міску корм для сабакі. Цікава, сабака ідзе ў камплекце з астатнімі кампанентамі Унутранай Манголіі, ці можна ўзяць свайго? Я б свайго ўзяла. И катоў таксама. І усіх сваіх - абавязкова. Схавацца.
Напэўна, усе астатнія пакоі такія ж утульныя і прывабныя. І ў кожны з пакояў вось так заўсёды  глядзіць вечаровае сонца (хаця пакоі і выходзяць на розныя бакі свету). 

Дома - іншае.
Старенькие ходики.
Молодые ноченьки...
Полстраны -
	угодники.
Полстраны -
	доносчики.

На полях проталинки,
дышит воля вольная...
Полстраны -
	этапники.
Полстраны -
	конвойные.

Лаковые туфельки.
Бабушкины пряники...
Полстраны -
	преступники.
Полстраны -
	охранники.

Лейтенант в окно глядит.
Пьет - не остановится...
Полстраны
	уже сидит.
Полстраны
	готовится.
Р.Рождественский, Позапрошлая песня.
 
allegra_1971: (Default)
Планую заутра пайсцi на раннюю службу. I вось што я падумала: як гэта у свеце падзей у апошнiя дзве серады улады дагэтуль не забаранiлi збiрацца ... вернiкам у царквах, касцёлах, сiнагогах, мячэцях, малельных дамах? Iх жа таксама "больше двух" збiраеццца, цi не? Ну добра, добра, праваслауныя - збольшага лаяльна ставяцца да ТНП, и ваабшчэ. А католiкi - гэта ж рука Ватыкана? Ну i г.этак далей...
allegra_1971: (Default)
Ня ведаю, як вы, панове, праводзіце гэты вечар... Але мы з сынам зараз вячэралі і пілі шампанскае (савецкае, сухое). Я сабрала сціплую познюю вячэру, а сын яшчэ раней паставіў віно ў лядоўню; ён жа і адкрываў корак, таму што ў мяне рукі не заточаны пад гэты працэс. Першым тостам было - каб ўсё было добра і ніхто не хварэў, другім - каб у нас ўсё было. Бяз трэцяга тоста лёгка абыйшліся. Чаму вырашылі вячэраць з шампанскім  А так, па ходу жыцця :-D Чаму з сухім? Таму што выбіраць можна было толькі паміж сухім і паўсалодкім. Чаму з савецкім? Таму што альтэрнатывы не было :-D Вось вырашылі, што плынь нашага існавання патрабуе вячэры з шампанскім, і ўсё тут ;-)

Сын ўжо пайшоў спаць, а я ўсё сяджу за кампом.
allegra_1971: (Default)
Ніколі не спыняюцца, умеюць чакаць :)  І за гэта люблю іх са страшнай сілай :)
www.youtube.com/watch
Upd  І, як і раней, тэхніка ў руках жанчыны - страшная сіла. Так і не атрымалася ўставіць ролік у пост.
allegra_1971: (Default)
Сніла, што цяжарная, і жывот ужо даволі вялікі - як на шостым, сёмым месяцы... І мне, з пузам, трэба прайсці па нейкай каменнай вузкай сцяне, у якой - вялікія вокны, і праз шкло праходзіць агонь (так дзіўна - літаральна праз шкло, як вада праз сіта). І я прайсці не магу, а мне трэба гэта зрабіць, таму што там, зя  сцяной - котка, таксама цяжарная, і мне трэба яе адтуль, з-за гэтай сцяны, выратаваць. І мужчына (я яго ведаю, але не будзем паказваць пальцамі) пад пахі, як дзіця, здымае мяне з гэтай сцяны. і далей я ўжо іду пад сцяной, агінаю яе і бачу, што котка ўжо нарадзіла, а кацяняты - розных памераў і стадый развіцця эмбрыёна - ляжаць на зямлі, дакладна нехта іх расклаў па памеры, па стадыі развіцця. І было іх 18, я падлічыла. Самага вялікага бяру на рукі - ён рыжы, пакрыты сліззю, але не гідкі. Мне не агідна.
Потым хадзіла па нейкіх сутарэннях, якія былі маім жытлом, маёй кватэрай, нейкага квартаранта павінна была выгнаць адтуль за асацыяльныя паводзіны...Бачыла "туалет тіпа сортір" - каменныя сцены, пафарбаваныя белым мелам, каменная ж падлога з дзіркай, якая была накрыта дошкай, пафарбаванай у нейкі красна-карычневы колер; але было чыста. Ну, буду лічыць, што ўнізе, пад дзіркай поўна таго самага, што сніцца, кажуць, да грошай. Буду думаць, што быў мне вешчы сон з чацвярга на пятніцу, і аднекуль на мяне зваляцца грошы, і іх будзе шмат (адчувалася, што пад дзіркай ого-го колькі ўсяго).

Блін... не буду піць каву на ноч, і за кампом доўга сядзець не буду, і гуляць на свежым паветры на ноч стану...ну іх на фіг, такія сны.
allegra_1971: (Default)
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
Чаму мяне павінна хваляваць, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011?
... і гэтак далей.

Здаецца, мая сястра пакрыўдзілася, калі я сказала, што мне абсалютна монапенісуальна, хто выйграў першае месца на Еўрабачанні-2011.
allegra_1971: (Default)
У апошні час сама сябе баюся. Часам, калі работаю за кампом, рукі раптам самі друкуюць замест адных словаў - іншыя, па прынцыпе функцыі "Т9" на мабільніках. Часцей за ўсё атрымліваецца слова, якое пачынаецца на тую ж букву, што і слова, якое трэба напісаць. І новае слова  хаця б мае сэнс. Часам атрымліваецца смешна, але без сэнса, напрыклад:  
Тамара (14:00:11 11/05/2011)
Пока ищу ссылку -как тебе моя аватарка?
 Inna (14:00:26 11/05/2011)
я еще вчера испугалась
 Тамара (14:00:43 11/05/2011)
Так она же хороша необычайна и поразила меня прямо в серожца
 Тамара (14:00:47 11/05/2011)
Тьфу.
 Тамара (14:00:50 11/05/2011)
В сердце.
 Тамара (14:01:04 11/05/2011)
Что-то я в последнее время печатаю по принципу Т9 )))))))))
 Inna (14:01:08 11/05/2011)
:-D

Прычым гэтыя дзівосы адбываюцца незалежна ад таго, на якой мове я друкую - на беларускай ці на расейскай.
Добра, што не ведаю ангельскай і інш. - уяўляю, шо б гэта было.

І што  гэта? Вось што гэта? Альцгеймер?
allegra_1971: (Default)

Я прошла тест "Ваш психологический возраст"

Ваш психологический возраст - Результаты теста

Ваш психологический возраст равен 36.

Вы находитесь на стадии полным сил и настало время реализовать свои самые сокровенные планы и мечты!
Пройти "Тест на определение психологического возраста" здесь





Вядома - глупства гэты тэст, цацка і ня болей, але як цешыць душу ілюзія таго, што на самой справе табе не 40, а 36 ))))))))))

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 08:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios