allegra_1971: (Default)
Толькі што вярнулася з паліклінікі. Дарога дахаты - праз двор 6-й клінікі. Аперацыйныя блокі зіхацяць і ззяюць, як калядныя елкі. Ка прыёмнага пакоя - шмат людзей; міліцыя - чалавек 10-15 самае меншае. Бачыла аўтамабільку з надпісам "Прэса", аднак лагатыпа тэлеканала ці газеты няма. З усіх бакоў - з Фролікава, з Даўгабродзкай спяшаюцца людзі, родныя ці сябры пацярпелых.

Відэа с месца выбуху:
http://www.youtube.com/watch?v=Iz2h_3GPos8&feature=player_embedded
allegra_1971: (Default)
Хвілін дваццаць назад патэлефанаваў з горада сын. У метро, на "Кастрычніцкай" - выбух. Яго дзяўчына там, ён паехаў яе забіраць. Дзяўчына ў шоке...
Божа, Божа...

На сайце Нашай Нівы:

Выбух на «Кастрычніцкай», ёсць шматлікія пацярпелыя, цэнтр Мінска блакаваны для руху

Як паведамілі «НН» чытачы, на станцыі «Кастрычніцкая» некалькі хвілін таму адбыўся выбух.

З падземных пераходаў ідзе дым. На Плошчы стаіць пах гарэлага. Машыны хуткай дапамогі стаяць па ўсёй даўжыні Плошчы. Людзі выходзяць з падземных пераходаў, які вядуць у метро, некаторых пацярпелых выводзяць. Многія людзі скрываўленыя, абпаленыя.

Выбух адбыўся альбо на станцыі «Кастрычніцкая» альбо на «Купалаўскай», з боку ГУМа. Па непацверджанай інфармацыі, выбух адбыўся на платформе адной са станцый.

Карэспандэнту "НН" пачуў размову супрацоўнікаў МНС пра ахвяры выбуху. Паводле іх звестак, шэсць чалавек пацярпелі цяжка, пяць -- лёгка.

Да месца здарэння прыехалі дзясяткі машыны пажарных, хуткай дапамогі і міліцыі.

Рэпарцёры «Нашай Нівы», якія прыбылі на Плошчу праз некалькі хвілін пасля здарэння, бачылі, як з падземнага пераходу выбягаюць шакаваныя людзі. Вопратка некаторых з іх абсыпаная тынкоўкай. Паводле іх словаў, на станцыі нешта гучна выбухнула.

Рух на Маскоўскай лініі перакрыты цалкам.

Хлопец, які выйшаў са станцыі, паведаміў рэпарцёру «Нашай Нівы», што бачыў, што прынамсі адной асобе адарвала ногі. Журналістка «Нашай Нівы» бачыла, як да хуткай дапамогі вынеслі жанчыну з адарванай ступнёй.

[18:08, 11 красавiка 2011]

Відавочцы кажуць пра ахвяры, выбух у 4-м вагоне аднаго з цягнікоў на Маскоўскай лініі

Відавочцы кажуць пра шматлікія ахвяры, выбух у 4-м ці каля 4-га вагона аднаго з цягнікоў на Маскоўскай лініі.

[18:34, 11 красавiка 2011]

Параненыя каля Дома афіцэраў ляжаць на зямлі, з гэтага боку іх каля дзесяці

Адзін без прытамнасці, чатыры чалавекі з цяжкімі раненнямі, ляжаць. Пяць чалавек з лёгкімі раненнямі. Людзі на вуліцы дапамагаюць аказваць ім дапамогу. Міліцыянты ачапілі хуткія, каб забяспечыць умовы для працы дактароў.

Большая частка пацярпелых знаходзіцца з боку ГУМа. Там выстаўлена ачапленне.

Звесткі наконт смяротных ахвяраў пакуль супярэчлівыя.


[18:40, 11 красавiка 2011]

 

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 19th, 2017 07:01 pm
Powered by Dreamwidth Studios