allegra_1971: (Default)
Parkhim (09:15:35 20/07/2011)
Современное хокку:

Кто интересен нам
Тому не интересны мы.
Пичалько.
allegra_1971: (Default)
Ну што я магу сказаць...Ціха у пад'ездзе было толькі тыдзень. Вера вярнулася ў пятніцу. На жаль, шчаслівы момант уз'яднання сям'і я прапусціла, чаго сабе ніколі не дарую. Вярнулася Вера ўжо з двума цуцыкамі.
Пакуль што нічога новага, гуляюць, лаюцца, п'юць каля пад'езда.
Дарэчы, можа, тыдні за тры да "разводу" Вера ў п'яным стане пагналася за дачкой адной з суседак (жыве у нас азербайджанская сям'я: тата, мама двое дзетак - дачушка і сын). Адагнала дзяўчынку ад пад'езда (тая спрабавала закрыць дзверы ў пад'езд; у нас дамафон, а у гэтых алканаўтаў няма "таблеткі" ад дамафона, таму ім трэба, каб дзверы ўвесь час былі адчыненыя). Дзяўчынка (ёй гадоў 10-11) спужалася, плакала, нават калі выйшла маці, баялася прайсці каля Веры. ну і што... мамка палаялася з суседкай, паклялася, што звернецца ў міліцыю і што? Правільна, і нічога. Маці праглынула слёзы, жах, крыўду свайго дзіцяці. Тут без каментараў.
===
Ну что я могу сказать. Тихо в подъезде было только неделю. Вера вернулась в пятницу.
К сожалению, счастливый момент воссоединения семьи я пропустила, чего себе никогда не прощу.
Вернулась Вера уже с двумя собачками... )
allegra_1971: (Default)
Вельмі люблю заставацца дома адна. Не, нават не так. Не магу быць дома разам з кімсці. І, калі прыязджаюць  нават родныя - пачуваюся няёмка, як быццам бы я лішняя ў гэтай кватэры, як быццам усё чужое і не маё. Нават калі мама тут - толькі очань скрыпя сэрдцам магу па гаспадарцы нешта рабіць (хаця здаецца, маці - гэта наша ўсё і г.д.). А калі ўсе нарэшце ад'язджаюць - тады аджываю, тады спакойна і ўтульна, і яшчэ раз спакойна: за мной у маёй хованцы ніхто не назірае.
І вось што дзіўна: нармальна пачуваюся ў кампаніях, у гасцях, на рабоце, у крамах, на вуліцы, у транспарце (грамадскі транспарт проста абажаю, калі сур'ёзна, да-да), у кіна- і проста тэатрах і гэтак далей. Нічога не замінае. Усё добра. А вось дома, каб быць спакойнай, мне трэба быць адной. Толькі сын не напружвае - ніяк.
Галаву паляцычь, ці што?
allegra_1971: (Default)
Не ведаю, на якую нагу  мне кульгаць, калі заўтра пайду на работу. Вось як выбраць, калі баляць абедзьве? На правую ці на левую? На левую  ці на правую?
allegra_1971: (Default)
Насамрэч, ці ёсць у Мінску нейкі цэнтральны офіс кампаніі "Арыфлейм"? Таму што ўжо задралі, як тхор курыцу, зван іх агентаў: "Мы к Вам, профессор, и вот по какому вопросу"  "Поздравляем, Вы получили подарок от компании Орифлейм" (тыдня без званка не бывае). Я ўжо стамілася іх пасылаць далікатна. Аднойчы спыталася, адкуль у іх мой нумар. Адказалі, што "Ваш телефон оставила нам одна Ваша знакомая". Але сярод маіх знаёмых, няма тых,па-першае, хто карыстаецца арыфлэймаўскімі прымочкамі і тым больш распаўсюджвае іх прадукцыю; і па-другое - тых, хто злівае тэлефонныя нумары сябровак направа і налева. Разумею, не таямніца, што пірацкія базы Велкома і іншых аператараў так ці інакш цыркулююць у інтэрнетах. Ну і што?! Усё адно ненавіджу, калі так груба, нахабна і г.д. парушаюць маю прыватнасць.
Пазваню заўтра ў даведку, даведаюся нумары офісу і ... пашлю недалікатна. Злуюся вельмі.
allegra_1971: (Default)
Ад суседа-аўкаголіка з кватэры насупраць нарэшце пайшла яго жанчына. Сумеснае жыццё іх было  суцэльнай Санта-Барбарай ў перакладзе Гобліна і развівалася, пераважна, на вачах у суседзяў. Ну, хіба што любошчы яны ўсё ж ладзілі ў кватэры. Вера і раней збягала, але паблукаўшы па дварах, хутка вярталася. А вось сёння прыйшла з нейкім мужыком, сабрала сумкі, узяла пад паху свайго сабачку-дварняжку, сказала "Я битой ходить не буду!" (хаця хадзіла ж неяк раней?) і - арыведэрчы, вельмі гламурна атрымалася, з сабачкам пад пахай. Сусед  крычаў ёй ў спіну : Ты ещё приползёшь...*   Тая нават не азірнулася.
Сусед пайшоў у кватэру, моцна бразгнуў дзвярыма. Хутка вярнуўся - з бутэлькай чарнілка і кубачкам, смешным белым кубачкам з сінімі кветкамі, сеў на лаўку, піў адзін, бедаваў: Вера, Вера, что ты со мной сделала...*
І тут мной авалодала пачуццё эмпатыі да гэтага бедалагі: пайшла жанчына - пайшло разам з ёй наладжанае жыццё, такі-сякі, падобны на сямейны, побыт. Да таго ж, у іх быў адзін агульны інтарэс: пілі разам; а гэта вельмі добра і важна, каб у людей былі аднолькавыя інтарэсы  Я ўжо маўчу пра інтымную сферу. А тут вось - хабысь! - і няма ўсяго гэтага, але было і не адразу забудзецца.
Мае вокны выходзяць у двор,  таму і гэты мерлезонскі балет развіваўся на маіх вачах. Калі сусед выйшаў з бутэлечкай і гэтым смешным кубачкам, я была на кухні, у чарговы раз варыла есці. І так мне стала прыкра і сумна, што на хвалі эмпатыі і ў глыбокім задуменні я бухнула ў падліву да курыцы зашмат карры. Мусіла дадаць яшчэ смятаны, перамяшала, паспрабавала і -  яшчэ й апякла падлівай язык!!! *
Думаю, што  Вера вернецца. Ведаю, што і  сусед супакоіцца так ці інакш, нават калі Вера не вернецца.
І язык перастане балець. Але пакуль што баліць, зараза, і моцна :(

===
От соседа-алкоголика из квартиры напротив наконец-то ушла его сожительница. Их совместная жизнь была сплошной Санта-Барбарой в переводе Гоблина и проходила преимущественно на глазах у соседей.
Ну разве что любовью они занимались всё-таки дома.  )

* Далее следует непереводимая игра слов  с использованием местных идиоматических выражений (с)
allegra_1971: (Default)
Ржунімагу пракцічаскі іспацстала. Размаўляла са сваёй рэдактаркай з Юрспектра. Яна прапанавала напісаць...пра "рынок ценных бумаг в РБ". Адно з двух: ці ў іх там затык к аўтарамі, ці ніхто і нафіг не хоча брацца за гэтую тэмку.
Планы на выходныя:
1. Скончыць усе "хвасты": "Аўтстаффінг" для Макса, матар'ял па матывацыі для Эканамічаскай, два артыкулы для Грышуцінай; і, нарэшце, дапісаць матар'ял па кантрактнай форме найма для Іры Міцюлі. - Upd Нядзеля, 21.24: Гэта, калі не палянуюся, скончу, хаця ўжо хачу спаць :(
2. Падумаць, што магу прапанаваць Юрспектру. Падумала і зрабіла
3. Пафарбавацца, нарэшце.
4. Зрабіць генеральную ўборку дома - і абавязкова вымыць кафлю ў ваннай (ніхачу).
5. Вымыць катоў. - вось за гэта мне, калі ласка, ВЯЛІКІ МЕДАЛЬ  НА ГРУДЗІ! А можна нават два.
6. Не забыцца заплаціць "далжок" Вэлкому (160 тысяч за гэты іх феерычаскі тры-джы-мадэм, пра які я зусім забыла; інакш атрымаю позву ў суд, гэтага мне толькі не хапала, усё астатняе ўжо было).
7. Перманентна варыць есці і, што самае страшнае - мыць посуд. - а вось і гатую, і мыю гэтыя бясконцыя талеркі-місы-патэльні :( бяда мая, бедачка...

Гэта тое, што трэба зрабіць. З усяго пералічанага прыемны толькі п. 3.
На самой справе хочацца:
1. Пагаварыць з Ірай Алейнік - хаця б па тэлефоне (але яна ў мамы, у вёсцы).
2. Паехаць на лецішча, корпацца там на градах, ну і абавязкова паляжаць на траве, пад елкамі, і абавязкова з нейкім несур'ёзным часопісам, напрыклад, з "Караванам гісторый".
3. Папіць піва халоднага, і абавязкова ў добрай кампаніі.
4. Пахадзіць па крамах і купіць сабе пару новых, цікавых і легкадумных шмотак.
5. Пераглядзець "Знесеных ветрам".
Ну і гэтак далей...
allegra_1971: (Default)
Нешта я стамiлася сёння. Работа, потым вучоба ў Юрспектры (вы будзеце дзiка смяяцца, але я i на гэтых занятках ледзь не заснула :) цiкава, чаму. калi я толькi заходжу ў аудыторыю, у мяне адразу пачынаюць злiпацца вочы?). Потым у краму зайшла...Фуууу....нiчога не хачу, нiчога... толькi спаць :( А колькi яшчэ хатняй работы мяне чакае :( I працаваць  трэба, iзноў дэдлайн грукае ў дзверы :(  Нiхачу.
allegra_1971: (Default)
Inna 18:51
Томочка, ты здеся?
Аллегра 18:52
ага
Inna 18:52
как ты там?
Аллегра 18:52
Злюся
Inna 18:52
Аллегра 18:52
Заколебали уже с этим модераторством. Они что, всерьёз думают, что модераторы сутки напролёт сидят прикованные к компьютеру, как телепаты из "Особого мнения"???
Inna 18:53
ну видимо да. зануды они
мы вот целыми днями на работе пропадаем
Аллегра 18:53
Сутки должна у компа сидеть. Ах-ох, ей не ответили. Один долбдуб ответил неправильно, но он молодец, потому что ответил. Все остальные какашки, потому что не ответили. Ой. Я злая очень сильно. А ты как?
Inna 18:54
и я злая. с 1С особенно. я на работе еще
Аллегра 18:54
ууууууууууууу, сочувствую
А я сегодня ещё чего злая.
У нас есть парень - ну, теперь о нём можно говорить, что он был. Он пришёл на работу за неделю до моего трудоустройства. И вот у него 11.07 истекает испытательный срок.
Аллегра 18:55
Он проектировщик. Инженер-проектировщик. Мамка решила его уволить, так как толку с него чуть, работает он плохо, и всю его работу приходится делать Оле-технологу.
Аллегра 18:56
И вот сегодня мамка пришла к нам с Олей, сначала вынесла моск мне, потом Оле, потом опять мне. Надо написать Саше уведомление, что мы его увольняем. И.Н., чем докажем, что он не прошёл испытательный срок? Ну, короче, сказка про белого бычка.
Договорились, что если он захочет по соглашению сторон, согласится - напишет заяву, и мы ему разрешим поработать до 31-го июля. Не захочет - 8-го числа я его уведомляю и 11-го увольняю по статье 29.
Аллегра 18:57
короче, накропала я уведомление типа "Гражданин судья, я лох"и пошла к Саше, не подписывая у мамки это уведомление. Поговорила с ним.
Аллегра 18:58
Короче, он расстроился очень сильно. Ну представь себе. Такая ...опа в государстве. Он три месяца проработал у нас. Ушёл с неплохой работы. За длинным долларом - к нам. И тут такое обломинго.
Аллегра 18:59
Я, короче, пейджер-джан в этой ситуации, но приятного мало: принести человеку плохую новость. Он очень расстроился, почернел с лица весь.
Аллегра 19:00
А к нам сегодня пришла молодая поросль в количестве 3 (три) человека со справками о свободном распределении. Один из них - сын нашей ГИПы, которую мы взяли для оформления лицензии. Короче, помнишь сына главврача Кисегач? Я всё забываю его ФИО
Inna 19:01
Романенко
Аллегра 19:01
Вот, Романенко. Вот это наш Романенко будет.
Все повадки - маменькин сынок.
Аллегра 19:02
Короче, мамка хочет его потом, спустя пару месяцев, когда он поработает на монтаже, перевести в проектировщики, т.к. он раньше, до нас, учась в универе, работал проектировщиком. И даже запись есть в трудовой, да-да: "Инженер-проектировщик". Я плакалъ.
Inna 19:03
:)
Аллегра 19:03
Короче, я знаю, кто будет весёлые картинки рисовать всё время, пока наш Романенко будет работать на монтаже: наша Оля. Это ещё месяца 2.
И как он потом будет работать - меня терзают смутные сомнения. Нет, я хочу ошибаться, и дай Бог ему здоровья и успешной работы. Но кажется мне, что он нахватается у нас знаний и свинтит с данными знаниями.
Аллегра 19:04
К конкурентам свинтит.
Аллегра 19:05
Короче, ушли от мамки клиенты, я к ней зашла с этим уведомлением - помнишь - "Гражданин судья, я лох"? Вот, она подписала. И говорит мне: а если всё-таки договоримся по соглашению сторон? Как нам себя обезопасить, чтобы он потом не отказался? Напишет мне заявление лично, - отвечаю, - своей рукой, без применения компьютерной техники. Приказ сделаем и подпишем у обеих сторон. Всё буду хранить у сердца, как партбилет. И я Вас прикрою, шеф, есличё, не переживайте.
Аллегра 19:06
А уведомление - Инна, ну это просто ... просто песня бешеной селёдки.
Кто бы видел. Доказательной базы - никакой.
Inna 19:06
жалко паренька
Аллегра 19:06
Инна, очень жалко. Будь времена получше, я бы за него не переживала. Но когда такая ...опа во всём...
Аллегра 19:07
Короче, злая сижу. А они мне глаза модераторством колют.
Какой может быть борщ, когда такие дела на кухне?!
Inna 19:09
да уж...
===
Upd Не люблю прыносiць дрэнныя навiны, але вось такая работа. Гэта па-першае. Па-другое, няма ў майго нанiмацеля нiякай сiстэмы адаптацыi, няма праграмы работы ў час тэрмiна папярэдняга выпрабавання, няма ниякай сiстэмнай работы з персаналам, нiчога няма, Лёлик, Лёлик, всё пропало! I, баюся, што яна не разумее, што ёй гэта трэба. Цiкава, калi ("когда" i "если") я раскажу ёй пра ўсё гэтыя вычварэннi, яна проста падумае, што я блажэнная iдэалiстка, цi вырашыць, што яе самапальны эйчар хоча яшчэ грошай?
allegra_1971: (Default)
Веналайф скончыўся. Гепарына (нават не геля, а мазi) - навалам: 3 упакоўкi. Адкуль яго столькi? Я ж, здаецца, не купляла, бо не люблю. I троксевазiн (адзiны танны на сённяшнi дзень венатонiк), лiчы, скончыўся: засталiся 3 таблеткi (на сённяшнi вечар i на 2 прыёмы ў панядзелак) i ўсё. Ем я яго, цi што?! ... Хаця, вядома ж, ем :( Цьфу.  Iзноў заўтра ў аптэку :(
allegra_1971: (Default)
Ведаю, ведаю, дакладна ведаю, хто гэта зрабiў.
Пазаўчора вярнулася з работы, сяджу за кампом, працую. Прыкладна а палове 5-й звонiць мабiльнiк. Нейкi незнаёмы нумар. Ну, думаю, цi мала хто спiць i бачыць у ружовых снах скарыстацца паслугамi такога класнага кадравiка-фрылансера?
- Тамара Аляксандраўна? (Голас не падаўся мне знаёмым нават на сотую долю iмгнення).
- Так, з кiм я размаўляю?
- Следчы...(называе прозвiшча, ну, напрыклад, Пупкiнович), Камiтэт дзяржаўнай бяспекi. Мы хацелi б запрасiць Вас на размову - заўтра, а 12-й гадзiне. Запiшыце, калi ласка, адрас...
- Прабачце, а па якому пытанню Вы мяне выклiкаеце?
- Вы праходзiце як сведка па справе аб размяшчэннi iнфармацыi ў СМI.
... усё маё жыццё пранеслася перад маiмi вачыма, лiтаральна усё: ад першага ўздыху да апошняга сэксу. Успомнiла знiкненне фотажабы з падзамочнага запiсу, успомнiла блiскучыя прамовы некаторых таварышчаў на адным форуме...I яшчэ кой-чаго ўспомнiла, але пра гэта ў iншы раз...I задала ледзь не самае вар'яцкае пытанне ў сваёй кар'еры бландзiнкi:
- I, скажыце, чым скончыцца для мяне гэты вiзiт да Вас?
- Ну, гэта залежыць шмат ад якiх фактараў... Найперш, ад Вашай гатоўнасцi да супрацоўнiцтва. Пакуль Вы - толькi сведка. Потым - пабачым.
I замоук.
Маўчу i я. Мову заняло.
- Тамара Аляксандраўна. Тамара Аляксандраўна!
- Я тут.
- Дык заўтра, а 12-й гадзiне. Мы можам на Вас разлiчваць?
- Так. Давайце адрас.
Прадыктаваў.
Развiталiся.
Адбой.
.................
Праз некалькi хвiлiн iзноў званок. Той жа нумер. Што ты, думаю, хочаш на гэты раз, следчы Пупкiновiч? Праверыць, цi правiльна я адрас запiсала?
...Эканамiстка з работы. Ленка.
- Томка, ты там жывая цi не? Гэта мы вырашылi пажартаваць, гэта Роберт званiў (адзiн з нашых спецоў па прадажах) Ты што, паверыла? Ты сур'ёзна? Ты пакрыўдзiлася? Ты што, офiсны нумар не пазнала?
- Не, не пазнала, гэты нумар я ў мабiльнiк не ўводзiла. Дай Роберту трубку!
- Не, не, ён тут сядзiць - баiцца.
- Правiльна, няхай баiцца!
- Слухай, мы ж табе званiлi зусiм не таму.. Слухай, заутра ж у нашай Юлькi (адна з бухгалтароў) народзiны, мы вiншаваць яе будзем, ты ж будзеш удзельнiчаць, так?
- Так. Усё.
Адбой.
Цiск 180/110. Зняла прыступ таблеткамi. Другi дзень баляць вены на нагах. Левая моцна ацякла. Сёння хадзiла да хiрурга - не, не трамбоз. Вось проста так вены адрэагавалi на стрэс i падвышаны цiск, бывае.
Па словах сакратаркi, рагаталi. I хаця зараз шмат хто робiць выгляд, што нiчога не ведае, а шмат хто - спачувае мне i кажа, што асуджае жартаўнiкоў, я ня веру.
Спярша падумала, што добра было б спазнiцца на работу, а сына папрасiць пазванiць i сказаць, што маму ўчора пад вечар забрала хуткая, яна ў бальнiцы, сама пазванiць не можа - вельмi дрэнна. Весела было б? Думаю, так. Асаблiва потым, калi б заявiлася я - здрасцi, а чаго вы такiя сумныя?
Але апошняя работа навучыла мяне не крыўдзiцца на людей. Толькi глядзець i рабiць высновы. I зараз паглядзела i зрабiла. I проста па-iншаму выцерла аб iх ногi.
allegra_1971: (Default)
 Часам мне здаецца, што я памерла тады, зімой. Але не выправілася ў вырай, таму што моцна прывязана да свайго месца. І блукаю, блукаю па гэтай рэчаіснасці. Часам здаецца, што час цягнецца бясконца, што ён вязкі, як мёд. Часам нават не востры боль, а проста нейкая пакута, якую нават  немагчыма апісаць,  цягне да зямли. І спакою няма.  Часам прасынаюся ноччу ад гэтай пакуты, ад  невыноснай муки у нагах. Хадзіць праз яе - нязручна. Адчуваю сябе як кіт, якога вынесла на бераг. Мусіць,  трэба ізноў хадзіць з тростачкай. Але - на якую тады нагу кульгаць, калі баляць - абедзьве? 
Дрэнна ўсё и паўсюль. І прасвета няма. Ні ў чым. 
У панядзелак прыехаў муж сястры, нарэшце замяніў каналізацыйную трубу ад кухні да туалета. падключыў  сціралку. Але - старая труба падцякала, вада была пайшла пад лінолеум на кухні... карацей, трындзец самы настаяшчый - дзіўна, што не пайшоў грыбок. Паднялі  лінолеўм, падлога - драўляная - будзе сохнуць яшчэ доўга. На кухні - апошні дзень Пампеі. Красата! 
І сын са сваімі праблемамі. Вось што на самой справе пагана. А ўсё астатняе - так, семкі. Напэўна. 
allegra_1971: (Default)
 - Какой в Беларуси уровень жизни?
- Мы уже прошли все уровни и начали игру сначала.
allegra_1971: (Default)
Можа,  не так разумею ролю маці, асабліва - ролю маці ў няпоўнай сям'і. Але мне здавалася, што дарослы юнак, якому вясною споўніўся дваццаць адзін год, самастойна можа засцяліць новую бялізну на сваім ложку. Асабліва калі ў шафе свежай бялізны - поўна.  Я памылялася: ня можа. Сёння, як выявілася, спаў  не разабраўшы ложак, паверх пледа. Высказаў сваё "фі": "Калі Вы не пасцеліце свежую бялізну, я ізноў мушу спаць ці паверх пледа, не распранаючыся, ці на падлозе". А вось так вось. Гэта вам не фічкі вераб'ям круціць.
Я не магу толькі зразумець, што гэта? Звычайнае... не, нават надзвычайнае гультайства? Ці ён такім чынам спрабуе мне нешта сказаць?
Дарэчы, сённяшні іспыт ён здаў. на 7 балаў.
allegra_1971: (Default)
Аччот з 08.06.2011.



Шчыра кажучы, выключна на мяне пайшлі расходы з "Медыцыны", ды й то не ўсе: сальбутамол сыну і маме  валідолу. Адзін са складнікаў "Дома" - 30,0 тыс. руб. на мабільнік сыну. Н-да. Ды й на ежу ідзе празмерна грошай. Хутка, вельмі хутка фінансы пачнуць спяваць рамансы.

Upd 13.06.2011 Не, фінансы пачнуць спяваць рамансы не так хутка: прыязджала Іра, прывезла грошы за артыкул пра камандзіроўкі за мяжу. Памерам ганарара я задаволена.
allegra_1971: (Default)
Нармальны офісны  планктон у выходныя спіць да абеда. А я сёння паднялася а шостай гадзіне. Здзівілася, што не пачула будзільнік на мабіле, потым падумала, што выключыла яго і заснула ізноў, але сумленне не дало праспаць работу. Распіхала катоў, якія спалі побач (мелкая незадаволена фыркнула і павярнулася на другі бок, стары не прасынаючыся, перабраўся на спінку фатэля дрыхнуць далей). Устала, пайшла на кухню, паставіла чайнік на пліту. Вяртаючыся з кухні, перавяла бегунок на календары з учарашняга дня на сённяшні і толькі тады зразумела - сёння субота. Спаць? Але сна ўжо не было ні ў адным глазу. Хаця ад панядзелка марыла пра тое, што ў выходныя проста высплюся. 
Сын спіць, ня ведаю, калі ён вярнуўся дахаты - учора ці сёння. Заваліў экзамен, у панядзелак здае наступны, кажа, што хваста ня будзе, але нешта я не бачу асаблівай падрыхтоўкі. Ніякага энтузіязма - таму што спецыяльнасць за яго выбралі мы. Ага. Калі я казала, што бухгалтарскі ўлік - вельмі спецыфічна і зусім нецікава, ён сказаў, што бухгалтары-мужчыны робяць кар'еру хутчэй за жанчын. Ага, такая ўжо і кар'ера... А зараз - дастае тым, што не падабаецца яму і ўсё не так, і зімой я яму не дала перавясціся на завочнае. а так бы ён зараз вучыўся, працаваў і ўсё было бы цудоўна. Хм, няўжо ён на самой справе думае. што ў мяне такая кароткая памяць? Здаецца, зімой ён не перайшоў на завочнае толькі таму, што трэба было шукаць работу, ісці на цяжкую працу ці з невялікай зарплатай ён не захацеў, а работы яго мары - каб нічога не рабіць і атрымліваць грошы на той момант не знайшлося. Гультай, інфантыльны гультай. Сама вінавата - ня трэба было паж кожны яго крок падстаўляць рукі, каб калі і падаў - дык каб не было балюча. Ат...
Наперадзе выходныя. А я ўжо іх і не хачу. Горача, баляць ногі. Лета,лета, як цябе перажыць?
allegra_1971: (Default)
Сёння днём па дарозе дахаты ў аўтобусе № 19 назірала за спаборніцтвам у такім досыць папулярным  відзе спорта, як  "бег ад кантралёра". Разумею, разумею, і на талончыках эканоміць можна. Але... не разумею, як можна  бегчы такім досыць арганізаваным табунчыкам  ў галаву аўтобуса, сцярожка, як дзікія зверы, адным вокам азірацца - ці блізка падыйшоў кантралёр, другім  сачыць, ці хутка прыпынак, нервавацца, торгацца з-за таго, што аўтобус спыніўся на  чырвоны сігнал   светафора... сумна. Ніякай годнасці.
allegra_1971: (Default)
Хаця вось гэта і непрыемна закранае мяне, але не любіць сайты для жанчынак нельга: такая ж мешаніна, як і ў галовах "целевой аудитории" :)

allegra_1971: (Default)
Гатовы адказ на ўсе сюрпрызы жыцця:

"И тогда Вечеровский произнес вторую тираду — на этот раз в прозе.

— Когда мне плохо, я работаю, — сказал он. — Когда у меня неприятности, когда у меня хандра, когда мне скучно жить, — я сажусь работать. Наверное, существуют другие рецепты, но я их не знаю. Или они мне не помогают. Хочешь моего совета — пожалуйста: садись работать" (А. і Б. Стругацкія, "За міліард гадоў да канца света").

Вось і пагналі нашы гарадскіх. Давай-давай, не кісні, не шкадуй сябе. За што шкадаваць? Цьфу. Дробязі жыцця. Пайшлі далей.
allegra_1971: (Default)
А вот я сегодня получила солидный заряд бодрости и оптимизма.
Есть у нас соседи, живут в квартире напротив моей. Два брата-акробата, периодически садящиеся за разные шалости. Пьющие. Своих периодических джульетт бьющие. Забившие до коматозного состояния родную мать (впоследствии она скончалась, не приходя в себя). Один из них за это отсидел какое-то время, но его выпустили как-то довольно быстро, года через 2 - говорят, какая-то амнистия вышла. или ещё что-то. Не знаю точно. Другого не посадили, не знаю, почему. Вот этот другой насквозь больной - и туберкулёз у него, и сифилис, и гепатит и т.кд. Откуда у меня такая информация? А вот не скажу. Знаю. Ежедневно к нему приезжают медработники - лекарства какие-то привозят.Короче, вот этого насквозь больного периодически госпитализируют. Последние пару суток зачастила к нам в подъезд милиция. Сегодня приехали со скорой помощью. Он долго не открывал, я слышала - в дверь стучали, причём не кулаком, не каблуком, а довольно сильно и как будто каким-то тупым предметом плечом или чем ещё. Не думаю, что он открыл. Может, у милиции ордер был на вскрытие квартиры - не в курсе я этой всей кухни.
И вот. Его из квартиры вынесли. Как мешок картошки. За руки, за ноги. Не под плечи, а именно за руки. Усадили на одну из наших лавочек замечательной психоделической расцветки. Попинали слегка в плечи - типа, пшёл! А он ни в какую, ибо передвигается уже с трудом. Говорил он им что-то, а он и трезвый разговаривает... своеобразно. Тогда его опять за руки, за ноги, задницей по асфальту потащили в скорую. Медработник - кто она там была, медсестра? фельдшер? - безучастно наблюдала за сим действом. Уж не знаю, как там его грузили в машину - аккуратно или как...
Только не надо говорить, что я автоматически осуждаю людей в форме, только потому, что их угораздило выбрать такую работу. Ну и о том, что они же в автозаки почище трамбуют, и вовсе не асоциальных типов вроде моего соседа.
Осадочек какой-то остался. И х меня з, почему.

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 08:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios