allegra_1971: (Default)
Новая сціралка жыве сваім жыццём. Шчыра кажучы, я часам яе не разумею. Адзін раз сцірае так, другі раз - гэтак; чамусці мне здаецца, што даўжыня працэсу розная пры адным і тым жа рэжыме. Напэўна, я не так ці не на тыя пімсікі націскаю (хаця інструкцыю я сумленна вывучыла). А можа, гэтая гадаўка проста разумнейшая за мяне.
Усё, трэба купіць вось такі дэвайс і супакоіцца.
ЗЫ Мне здаецца, што зараз яна ўзляціць.
allegra_1971: (Default)
Ніколі не спыняюцца, умеюць чакаць :)  І за гэта люблю іх са страшнай сілай :)
www.youtube.com/watch
Upd  І, як і раней, тэхніка ў руках жанчыны - страшная сіла. Так і не атрымалася ўставіць ролік у пост.
allegra_1971: (Default)
Ну, святкаваць Дзень труда - дык святкаваць :)

Першая частка Мерлезонскага балета )
Бла-бла-бла :)

Upd Божа ж мой, Божа, за што такія пакуты :( Пакуль я успомніла, як трэба ставіць тэкст пад кат, каб атрымалася і атрымалася карэктна - ледзь не ашалела :( Нарэшце дапетрыла, што ўсяго толькі і трэба - зняць птушку ў полі "Disable Auto-Formatting" :( Цьфу.
allegra_1971: (Default)
Што сабраць больш проста: вадародную бомбу ці нескладаны фільтр для акварыюма?
Правільны адказ: вадародную бомбу.
Рыбы плаваюць у пакеціке і спадзяюцца на мяне са страшнай сілай..

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 08:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios