Jan. 20th, 2011

Дома.

Jan. 20th, 2011 07:30 pm
allegra_1971: (Default)
Выпісалі 18-га. Мае бабулькі плакалі, калі я сыходзіла. І мне было сумна, і крыху трывожна: як яны будуць, старыя, без маладой дапамогі? А 19-га ўжо размаўляла з імі па тэлефоне. Сумуюць, усё ж сумеснае пражываньне наша было не такім ўжо і дрэнным. Ды й з пункту гладжаньня побыта ўсё ж добра старым, калі побач няхай і хворая, але маладая кабета. У выходные трэба не паленавацца ды пад'ехаць да іх у госьці, галоўнае -  не забыць купіць зефіру для Ніны Сільвестраўны.

Ногі баляць, сёньня была ў паліклініцы. Доктарка прапісала новыя лекі, уколы, накіравала на кансультацыю ангіахірурга, трэба будзе пад'ехаць у 4-ю клініку на наступным тыдні, трэба хутчэй вырашаць пытаньне з аперацыяй. Чакаць цуда - нерэальна, а вось чарговых абсцэсаў - цалкам магчыма, ага.
Самае меншае на 2  тыдні яшчэ завісну дома. Хадзіць цяжка - заўтра куплю лясачку, буду рассякаць, як лікар Рыгор Хата :)

October 2012

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 17th, 2017 04:02 am
Powered by Dreamwidth Studios